• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першасная арганізацыя ГА «Белая Русь»

Белая РусьПершасная арганізацыя РГА «Белая Русь» НЦПІ створана 23 жніўня 2022 г.

Мэтамі дзейнасці РГА «Белая Русь» з’яўляюцца:

пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, дзе кожны грамадзянін адчувае сябе свабоднай, самадастатковай, незалежнай асобай, чые здольнасці рэалізуюцца ў поўным аб’ёме;

аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэту нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.

Задачамі РГА «Белая Русь» з’яўляюцца:

  • садзейнічанне стварэнню ўмоў для свабоднага развіцця асобы, задавальнення патрэб і паляпшэння якасці жыцця грамадзян;
  • удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці;
  • прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да рашэння актуальных праблем развіцця краіны і грамадства.

Члены першаснай арганізацыі НЦПІ РГА «Белая Русь» прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным, агульнарэспубліканскім і прафесійным святам, у дабрачынных акцыях, рабоце інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, спартыўнай дзейнасці.

13 снежня 2022 г. НЦПІ наведаў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў. У межах яго рабочага візіту адбылася сустрэча з калектывам Цэнтра, на якой ён прадставіў падрабязную інфармацыю аб дзейнасці і стратэгічных накірунках развіцця аб’яднання. У гэты дзень у рамках акцыі «Грамадзянская пазіцыя» ва ўрачыстай абстаноўцы работнікам Цэнтра былі ўручаны членскія білеты ГА «Белая Русь».

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле НЦПІ адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснага праекта Маскоўскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь» і БДПУ імя Максіма Танка «Школа маладога мадэратара «Белай Русі». Гэты праект з’яўляецца асновай для фарміравання кваліфікаванай каманды мадэратараў адукацыйных падзей рознага маштабу і накіраванасці, нацэленых на ўмацаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў нашай краіне.

Члены першаснай арганізацыі прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю хатынскай трагедыі.

Напярэдадні Дня Перамогі актывісты першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» НЦПІ прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу Маскоўскага раёна сталіцы каля мемарыялу «Памяць».

У рамках Дня сям’і члены першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» НЦПІ наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

РОО Белая Русь

Кантакты:

Старшыня ПА РГА «Белая Русь» НЦПІ – Абрамаў Вячаслаў Анатолевіч, першы намеснік дырэктара НЦПІ.

Афіцыйныя рэсурсы РГА «Белая Русь»:

Сайт – 1br.by

Telegram – @roobelelayarus

Instagram – @belayarus.roo

YouTube – РОО «Белая Русь»

VK – vk.com/roo_belayarus


Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх