Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь – сістэма ўліку прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Вядзенне Нацыянальнага рэестра ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь».
Нацыянальны рэестр вядзецца ў мэтах:
- забеспячэння адзінай сістэмы заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
- стварэння эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі і камплектавання фонду прававых актаў Рэспублікі Беларусь, падтрымання іх у кантрольным стане на папяровых носьбітах і ў электроннай форме;
- забеспячэння своечасовага інфармавання дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і фізічных асоб аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўлення міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй.
Уключэнню ў Нацыянальны рэестр падлягаюць:
- Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;
- рашэнні, прынятыя рэспубліканскім рэферэндумам;
- дэкрэты, указы, распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- законы Рэспублікі Беларусь;
- міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь;
- пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- пастановы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- распараджэння Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
- заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда, за выключэннем запытаў, патрабаванняў і іншых рашэнняў працэдурнага характару;
- пастановы Пленума Вярхоўнага Суда па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўзнікаюць пры разглядзе судовых спраў;
- прававыя акты Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- нарматыўныя прававыя акты Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў, непасрэдна падпарадкаваных (падсправаздачных) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага банка, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- нарматыўныя прававыя акты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню;
- рашэнні, прынятыя абласным, Мінскім гарадскім, раённым, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) рэферэндумам;
- тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты1, якія з'яўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь абавязковымі для выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- іншыя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца нарматыўнымі.
1 - За выключэннем тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія зацвярджаюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Падзяліцца ў сац. сетках