
Гэты праект распрацаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь для дзяцей і падлеткаў з мэтай дапамагчы ім атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на «дарослыя» пытанні, даць параду ў складаных сітуацыях, расказаць аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны. Асноўная мэта праекта – удасканаліць маральна-духоўнае выхаванне маладога пакалення, сфарміраваць у дзяцей і падлеткаў пазітыўны вобраз права як дзяржаўнага інстытута, выхаваць пачуццё важнасці правоў дзіцяці, а таксама паслядоўна выпрацаваць у іх не толькі веды і навыкі, але і этычныя ўстаноўкі, якія будуць неабходныя ім для жыцця і дзейнасці ў дэмакратычным грамадстве.
Для дасягнення пастаўленай мэты ўся прававая інфармацыя падаецца ў займальнай і даступнай форме, у тым ліку праз гульнёвыя сітуацыі.
Сайт складаецца з дзвюх асноўных частак: гульнёвай і інфармацыйнай. У гульнёвай – сітуацыі, што ілюструюць юрыдычныя праблемы, з якімі мы сутыкаемся ў жыцці. Памочнікі – забаўляльныя персанажы, якія могуць стаць тваімі сябрамі.
Падказкі ў пошуку правільных адказаў на прававыя пытанні размешчаны ў інфармацыйнай частцы раздзелаў «Бібліятэкі»: «Юрыдычная азбука», «Прававыя лабірынты», «Падарожжа ў мінулае», «Наша дзяржава – Рэспубліка Беларусь» і «Беларуская дзяржава і права ў фатаграфіях, малюнках і песнях».
У «Бібліятэцы» знаходзіцца Памочнік, які дапаможа «Шукаць» адказ па ключавых словах зададзенага пытання.
Падзяліцца ў сац. сетках