Праца са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ад 11 жніўня 2015 г. № 61 «Аб графіку правядзення асабістага прыёму і «прамой тэлефоннай лініі» ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».
Адказная асоба па арганізацыі асабістага прыёму – Панцялеенка Ірына Уладзіміраўна.
Запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (017) 279-99-09 альбо асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 611 у працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.
ПАДРАБЯЗНЕЙПералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»(Выманне) (DOCX, 26 КБ).
падрабязнейУ адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «Аб мерах па ўдасканаленню дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі», агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з'яўляецца вышэйшым органам.