Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал) створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 609 «О Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь и о внесении изменений и дополнения в Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1998 г. № 524». Ён з'яўляецца асноўным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам глабальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнэт у вобласці права і прававой інфарматызацыі.
Аснову інфармацыйнага зместу рэсурсу складае прававая інфармацыя (тэксты прававых актаў Рэспублікі Беларусь). На Партале размяшчаюцца таксама тэксты праектаў законаў, судовых пастаноў, аналітычная, навукова-практычная, навучальная, даведачная, навастная і іншая інфармацыя.
Мэтамі стварэння і функцыянавання Партала з'яўляюцца:
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «О некоторых вопросах опубликования и вступления в силу правовых актов Республики Беларусь» з 1 ліпеня 2012 года Партал з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў, зарэгістраваных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання рэсурсу ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Падзяліцца ў сац. сетках