• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Арганізацыя публічных абмеркаванняў праектаў прававых актаў і іншых камунікацый па прававых пытаннях

Важнай састаўляючай прававой культуры грамадства з’яўляецца стварэнне сучасных пляцовак і ўмоў для інтэрактыўнага ўдзелу грамадзян у нарматворчым працэсе.

Менавіта такой пляцоўкай з’яўляецца сайт «Прававы форум Беларусі» forumpravo.by – дзяржаўны інфармацыйны рэсурс у вобласці права і прававой інфарматызацыі, створаны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ў 2013 годзе.

Згодна з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах». Прававы форум Беларусі з’яўляецца афіцыйнай пляцоўкай для публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў (НПА).

Парадак правядзення публічнага абмеркавання праектаў НПА вызначаны згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2019 г. № 56. Патрабаванні да прадастаўлення для публічнага абмеркавання праектаў НПА і іншых матэрыялаў рэгламентаваны згодна з загадам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ад 21 сакавіка 2019 г. № 30.

Наведвальнікі сайта могуць выказаць сваё меркаванне па праектах НПА у раздзеле «Абмеркаванне праектаў НПА».

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 65 Прававы форум Беларусі таксама з’яўляецца платформай для публічнага абмеркавання НПА у рамках правядзення прававога маніторынгу. Свае заўвагі і прапановы можна размясціць у спецыяльных тэмах у раздзеле «Важна ваша меркаванне».

Акрамя таго, Форум дае спецыялістам у вобласці права і наведвальнікам сайта магчымасць інтэрактыўнай сувязі паміж сабой па прававых пытаннях (тлумачэнні, каментарыі, абмен вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення).

Скарыстацца рэсурсамі Форума можа любы жадаючы. Для ўдзелу ў абмеркаваннях на сайце трэба прайсці рэгістрацыю.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх