У адпаведнасці з Палажэннем аб дзейнасці па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «О совершенствовании государственной системы правовой информации Республики Беларусь» эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – асноўны дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца і вядзецца НЦПІ і ўяўляе сабой сукупнасць банкаў даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы».
Фарміраванне эталоннага банка даных прававой інфармацыі (ЭБДПІ) ажыццяўляецца на падставе прававых актаў, якія паступаюць у НЦПІ па афіцыйнай рассылцы ад дзяржаўных органаў.
Працэс інфармацыйнага напаўнення ЭБДПІ будуецца на штодзённай апрацоўцы і ўключэнні ў яго прававых актаў, якія паступілі ў працягу дня ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
Усе дакументы падтрымліваюцца ў кантрольным стане ў адпаведнасці з унесенымі ў іх зменамі і дапаўненнямі.
Пры гэтым «старыя» рэдакцыі прававых актаў захоўваюцца, а змены і дапаўненні афармляюцца адпаведнай спасылкай з указаннем рэквізітаў дакументаў, на падставе якіх уносіліся змены і дапаўненні.
Прававыя акты, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку страціўшымі сілу, афармляюцца адпаведнай спасылкай з указаннем рэквізітаў дакумента, якім прызнана страта сілы, з захаваннем у банку даных тэксту дадзенага акта.
Асновай сістэматызацыі пры гэтым з'яўляецца Адзіны прававы класіфікатар Рэспублікі Беларусь, распрацаваны НЦПІ і зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1999 г. № 1 «Об утверждении Единого правового классификатора Республики Беларусь».
Для забеспячэння збору прававых актаў, іх юрыдычнай апрацоўкі, сістэматызацыі і абнаўлення ў НЦПІ створана ў сваім родзе унікальная тэхналогія, якая грунтуецца на найноўшых інфармацыйных тэхналогіях.
Вядзенне Цэнтрам ЭБДПІ грае вырашальную ролю ў арганізацыі распаўсюду дакладнай прававой інфармацыі. Акрамя НЦПІ яе распаўсюджваннем займаюцца яшчэ 6 арганізацый. Тым не менш адрозненні паміж кампутарнымі базамі даных прававой інфармацыі практычна не датычацца іх зместу.
Сутнасць у тым, што згодна з заканадаўствам прававая інфармацыя ва ўсе прыкладныя кампутарныя базы трапляе з адной крыніцы - эталоннага банка даных прававой інфармацыі.
Таму памылкі або разыходжанні ў базах практычна выключаны.
ЭБДПІ складаецца з наступных банкаў даных (БД):
БД «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь»:
БД «Міжнародныя дагаворы»:
БД «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання»:
Копія Эталоннага банка даных прававой інфармацыі распаўсюджваецца ў складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «Эталон».
Падзяліцца ў сац. сетках