Значную ўвагу Цэнтр удзяляе павышэнню ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства, у тым ліку непаўналетніх. Для гэтага наладжана супрацоўніцтва з Міністэрствам адукацыі і яго падведамнымі арганізацыямі, Маладзёжным парламентам, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, установамі адукацыі ўсіх узроўняў, класамі прававой накіраванасці, аздараўленчымі лагерамі, ЮНИСЕФ, іншымі арганізацыямі. У сталіцы і рэгіёнах праводзяцца розныя навучальныя і інфармацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку конкурсы і акцыі для дзяцей. Цэнтр удзельнічае ў распрацоўцы праектаў НПА па пытаннях маладзёжнай палітыкі, адукацыйных адносін, культуры, праводзіць круглыя сталы па пытаннях прававой адукацыі і выхавання, удзельнічае ў павышэнні кваліфікацыі педагагічных работнікаў.
Асноўным напрамкам работы Цэнтра па прававой асвеце непаўналетніх з'яўляецца вядзенне Дзіцячага прававога сайта (mir.pravo.by) – сучаснага спецыялізаванага інтэрнэт-рэсурсу для дзяцей і падлеткаў, бацькоў і настаўнікаў. Ён прызначаны вырашаць задачы фарміравання прававой і інфармацыйнай культуры непаўналетніх, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму.
Сайт створаны па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі і пачаў сваю работу 23 жніўня 2008 г. У 2020 годзе рэсурс мадэрнізаваны.
ДПС мае адаптыўны дызайн і сістэму пошуку. Інфармацыя на ім ілюстравана і выкладзена ў прывабнай і даступнай форме, падрабязней можна паглядзець тут.
На mir.pravo.by можна:
Дзіцячы прававы сайт прадстаўлены ў сацсетках – у яго ёсць аккаунты ў TikTok і Instagram, а таксама Twitter «Правазнайка».
Падзяліцца ў сац. сетках