• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першасная прафсаюзная арганізацыя НЦПІ

Профсоюзная ячейкаПершасная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў НЦПІ створана ў 1997 годзе і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам.

Галоўнай задачай прафсаюзнага камітэта НЦПІ з’яўляецца правядзенне сацыяльна арыентаванай палітыкі, рэалізацыя работы сістэмы сацыяльнага партнёрства, стварэнне сумесна з наймальнікам спрыяльных умоў працы і адпачынку работнікаў.

Дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі НЦПІ вядзецца па розных накірунках, найважнейшым з якіх з’яўляецца абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў, што ажыццяўляюцца ў тым ліку пры дапамозе рэалізацыі сумесна з дырэктарам Цэнтра палажэнняў Калектыўнага дагавору.

Пры актыўным удзеле прафсаюзнай арганізацыі сумесна з кіраўніцтвам НЦПІ праводзяцца культурна-асветніцкія і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Супрацоўнікі прымаюць удзел у турыстычных злётах, паспяхова выступаюць у спартыўных спаборніцтвах у рамках спартакіяды работнікаў апарату рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Штогод праводзяцца экскурсіі па гістарычных месцах Беларусі, калі работнікі знаёмяцца з векавымі традыцыямі беларускага народа, а таксама з сучаснай гісторыяй беларускай дзяржавы.

Цяплом, клопатам і ўвагай аб маладым пакаленні прасякнуты праводзімыя як у рамках штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», так і да міжнароднага Дня абароны дзяцей, Дня ведаў сустрэчы кіраўніцтва і работнікаў НЦПІ з выхаванцамі падшэфных аддзяленняў дзіцячых сацыяльных прытулкаў – Клецкага і Нясвіжскага раённых сацыяльна-педагагічных цэнтраў.

Агульная мэта прафсаюзнага камітэта і дырэктара Цэнтра – стварэнне спрыяльнай працоўнай атмасферы, якая садзейнічае аб’яднанню калектыву, творчым дасягненням і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.

ПО НЦПИ ФПБ

Кантакты:

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦПІ – Таццяна Рэуцкая.

Афіцыйныя рэсурсы Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў:

Сайт  – https://moprofgos.by/

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх