• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першасная арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

БРСМ_логоПершасная арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» НЦПІ створана 26 ліпеня 2022 г. 2 верасня адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчання аб пастаноўцы ячэйкі на ўлік.

Мэты і задачы ГА «БРСМ» замацаваны Статутам. Асноўным накірункам дзейнасці першаснай арганізацыі з’яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Актыўны ўдзел у культурных і спартыўных мерапрыемствах, арганізаваных БРСМ, паказалі далучанасць і імкненне членаў першаснай арганізацыі нашага Цэнтра да захавання і павелічэння лепшых традыцый моладзевага руху Беларусі.

Яркае таму пацвярджэнне:

  • актыўная падтрымка моладдзю Цэнтра патрыятычных акцый «Роднае – народнае», агульнарэспубліканскай грамадскай працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу «Хатынь», прымеркаванай да 80-й гадавіны сімвалу генацыду ўсяго мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і інш.;
  • удзел у валанцёрскім руху ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца»; высадцы кляновай алеі па вул. Голубева ў г. Мінску, прымеркаванай да 25-годдзя Цэнтра і 20-годдзя стварэння БРСМ, моладзевых велапрабегах, творчых, спартыўных і інтэлектуальных конкурсах.

Вынікам дзейнасці першаснай арганізацыі БРСМ НЦПІ за 2022 год стала перамога ў конкурсе на лепшую першасную арганізацыю БРСМ Маскоўскага раёна г. Мінска.

14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паміж НЦПІ і БРСМ быў падпісаны план сумесных мерапрыемстваў на 2023 год, накіраваных на папулярызацыю ДІПР і прававую асвету маладога пакалення. Акрамя таго, планам прадугледжана рэалізацыя сумесных акцый і іншых сацыяльных праектаў.

Члены першаснай арганізацыі актыўна наведваюць тэатральныя прадстаўленні, канцэрты, хакейныя матчы па білетах ад камітэта БРСМ Маскоўскага раёна.

БРСМ НЦПИ

Запрашаем усіх актыўных, ініцыятыўных, спартыўных і творчых у нашы шэрагі!

Кантакты:

Сакратар ПА ГА «БРСМ» НЦПІ – Таццяна Навумава.

Намеснік сакратара ПА ГА «БРСМ» НЦПІ – Мікіта Крупадзёраў.

Палажэнне аб першаснай арганізацыі

Палажэнне аб парадку ўліку і выдачы моладзевага білета Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Афіцыйныя рэсурсы ГА «БРСМ»:

Сайт БРСМ – https://brsm.by/

Tiktok – @brsm_life

Instagram – brsm_by

Youtube – BRSMby 2.0

Facebook – Моладзь Беларусі

Телеграм – Афіцыйны tg-канал Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «БРСМ»

ВКонтакте – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі | БРСМ

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх