• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber
Структура НЦПІ
Радзівановіч Мікалай Мікалаевіч

Радзівановіч Мікалай Мікалаевіч

Намеснік дырэктара Радзівановіч М.М.

Нарадзіўся 10 жніўня 1961 года.

Пасля заканчэння ў 1983 годзе факультэта прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у сферы інфармацыйных тэхналогій:

з 1983 па 1991 год – у вылічальным цэнтры Геафізічнай экспедыцыі ПА «Белгеалогія»;

з 1991 па 1997 год – у Навукова-даследчым інстытуце крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2006–2011 гадах з’яўляўся членам міжведамаснай камісіі па пытаннях інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь; у 2003–2010 гадах – членам Каардынацыйнага савета па Дзяржаўнай праграме інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003–2005 гады і на перспектыву да 2010 года «Электронная Беларусь»; у 2006–2010 гадах – членам каардынацыйнага савета па дзяржаўнай комплекснай мэтавай навукова-тэхнічнай праграме «Інфармацыйныя тэхналогіі» на 2006–2010 гады.

У 2007 годзе пад агульнай рэдакцыяй Радзівановіча М.М. выйшла манаграфія «Прававая інфарматызацыя Рэспублікі Беларусь: станаўленне і перспектывы развіцця».

У 2008 годзе скончыў з адзнакаю Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 1 кастрычніка 1997 г. з’яўляецца намеснікам дырэктара НЦПІ.

Намеснік дырэктара НЦПІ Радзівановіч М.М. забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый у сферы інфармацыйных тэхналогій, пабудовы і функцыянавання Інфармацыйнай сістэмы НЦПІ, а таксама па забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у частцы збору, уліку, апрацоўкі, захавання, сістэматызацыі, актуалізацыі прававой інфармацыі, выпрацоўку прапаноў па развіцці ўказаных накірункаў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • упраўлення праграмнага забеспячэння;
  • упраўлення інфармацыйна-прававога і лінгвістычнага забеспячэння;
  • упраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі;
  • упраўлення арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння (у адносінах да аддзялення тэхнічнага забеспячэння).
Бякета Вячаслаў Мечыслававіч

Бякета Вячаслаў Мечыслававіч

Намеснік дырэктара

Нарадзіўся 1 ліпеня 1986 года.

У 2009 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2015 годзе – магістратуру Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент», у 2016 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У НЦПІ працуе з красавіка 2008 г., займаў розныя пасады ў РЦПІ г. Мінска і ўпраўленні распаўсюджвання прававой інфармацыі. З верасня 2012 г. выконваў абавязкі дырэктара РЦПІ Мінскай вобласці, з мая 2013 г. прызначаны дырэктарам РЦПІ Мінскай вобласці.

З 12 мая 2016 г. прызначаны на пасаду намесніка дырэктара НЦПІ.

Намеснік дырэктара НЦПІ Бякета В.М. забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый па фарміраванні і ажыццяўленні навукова-практычнай дзейнасці НЦПІ, планаванні дзейнасці НЦПІ, ажыццяўленні ідэалагічнай работы, фарміраванні і вядзенні тэматычных банкаў даных, банкаў даных лакальных прававых актаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама ў вобласці арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння дзейнасці НЦПІ, выпрацоўку прапаноў па развіцці ўказаных накірункаў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • упраўлення прававой інфарматызацыі;
  • упраўлення тэматычных і лакальных банкаў даных;
  • упраўлення арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння.

Упраўленне эталоннага банка даных прававой інфармацыі

Асноўнымі задачамі ўпраўлення фарміравання банкаў даных прававой інфармацыі з’яўляюцца:

  • удзел у забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне збору, уліку, апрацоўкі, захавання, сістэматызацыі і актуалізацыі прававой інфармацыі;
  • вядзенне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне і вядзенне эталоннага банка даных прававой інфармацыі, а таксама іншых дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў;
  • правядзенне аналізу сістэмы заканадаўства і дынамікі прыняцця (выдання) прававых актаў, змешчаных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне апрацоўкі нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць афіцыйнаму апублікаванню на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі (установамі), міждзяржаўнымі фарміраваннямі, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, па пытаннях стварэння і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, эталоннага і іншых банкаў даных прававой інфармацыі.

Супрацоўнікамі ўпраўлення:

  • уключана ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь больш як 218 000 прававых актаў;
  • уведзена ў эталонны і іншыя банкі даных прававой інфармацыі, прадстаўлена ў сістэматызаваным выглядзе і пастаянна падтрымліваецца ў актуальным (кантрольным) стане больш за 250 000 адзінак прававой інфармацыі;
  • ажыццяўляецца ўдасканаленне і развіццё пошукавай стратэгіі эталоннага і іншых банкаў даных прававой інфармацыі, у тым ліку на базе інфармацыйна-пошукавага тэзаўруса.

У структуру ўпраўлення фарміравання банкаў даных прававой інфармацыі ўваходзяць:

  • аддзел рэгістрацыі прававой інфармацыі;
  • аддзел сістэматызацыі і юрыдычнай апрацоўкі прававой інфармацыі;
  • аддзел лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці.
Чупракова Ірына Адамаўна

Чупракова Ірына Адамаўна

Намеснік дырэктара Чупракова І.А.

Нарадзілася 3 сакавіка 1978 года.

У 2006 годзе з адзнакай закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2008 годзе – з адзнакай магістратуру, у 2012 годзе – аспірантуру гэтага ж універсітэта з прысваеннем навуковай кваліфікацыі «даследчык» у вобласці педагагічных навук. У 2018 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «інфармацыйна-аналітычная работа ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання».

У НЦПІ працуе з 1 жніўня 2006 г., займала розныя пасады ва ўпраўленні прававой інфарматызацыі. З 11 мая 2020 г. працавала начальнікам упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў.

З 5 ліпеня 2022 г. назначана на пасаду намесніка дырэктара НЦПІ.

Намеснік дырэктара НЦПІ Чупракова І.А. забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый у вобласці ажыццяўлення і развіцця інфармацыйнай палітыкі арганізацыі, фарміравання і вядзення Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала і іншых дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт, афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў, рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці НЦПІ, узаемадзеяння са СМІ.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў;
  • упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ.

Аддзяленне інфармацыйнай бяспекі

Асноўнымі задачамі аддзялення інфармацыйнай бяспекі з'яўляюцца:

  • арганізацыя і функцыянаванне сістэмы аховы інфармацыі НЦПІ;
  • распрацоўка дакументаў, якія рэгламентуюць пытанні інфармацыйнай бяспекі ў НЦПІ;  
  • аналіз праблемных сітуацый падчас работы сервераў і сістэмнага праграмнага забеспячэння;
  • навучанне і кансультаванне супрацоўнікаў НЦПІ па пытаннях аховы інфармацыі НЦПІ.
Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч

Абрамаў Вячаслаў Анатольевіч

Першы намеснік дырэктара

Нарадзіўся 13 ліпеня 1979 года.

У 2001 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «сацыяльная работа», у 2005 годзе – ПУА «Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2007 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 2004 года працаваў у сістэме Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, з лістапада 2012 года па кастрычнік 2019 года займаў пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

З 23 кастрычніка 2019 года прызначаны на пасаду першага намесніка дырэктара НЦПІ.

Першы намеснік дырэктара Абрамаў В.А. забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый у галіне правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў, распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі, выпрацоўку прапаноў па развіцці названых напрамкаў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі;
  • рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі;
  • арганізацыю працы фінансава-эканамічнага ўпраўлення па пытаннях эканамічнага планавання і цэнаўтварэння.

Упраўленне інфармацыйна-прававога і лінгвістычнага забеспячэння дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

  • вядзенне і суправаджэнне інфармацыйных рэсурсаў, сетак і сістэм, устаноўленых у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама тыражаванне дакументаў;
  • рэдагаванне праектаў прававых актаў, іншых дакументаў, якія ўносяцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на разгляд Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама распараджэнняў Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне прававой інфармацыяй Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У структуру ўпраўлення ўваходзяць:

  • аддзяленне інфармацыйна-прававога забеспячэння;
  • аддзяленне лінгвістычнага забеспячэння.

Упраўленне абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў

Асноўнымі задачамі ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў з’яўляюцца:

  • ажыццяўленне абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях падрыхтоўкі і накіравання тэхнічных нарматыўных прававых актаў на абавязковую юрыдычную экспертызу;
  • аналіз заканадаўства Рэспублікі Беларусь, правапрымяняльнай практыкі і навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўка на гэтай аснове прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • удзел у правядзенні навукова-даследчых работ у межах кампетэнцыі ўпраўлення.

Упраўленне прававой работы

Асноўнымі задачамі ўпраўлення прававой работы з’яўляюцца:

  • прававое забеспячэнне дзейнасці НЦПІ;
  • удзел у вырашэнні прававых пытанняў НЦПІ;
  • забеспячэнне законнасці ў дзейнасці НЦПІ;
  • абарона маёмасных правоў і законных інтарэсаў НЦПІ;
  • удзел у забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення.

У адпаведнасці з асноўнымі задачамі ўпраўленне выконвае наступныя функцыі:

  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне правільнага прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, захаванне законнасці ў дзейнасці НЦПІ;
  • арганізацыя прававога забеспячэння дзейнасці НЦПІ;
  • прадстаўленне інтарэсаў НЦПІ ў дзяржаўных органах і арганізацыях пры разглядзе прававых пытанняў;
  • абарона маёмасных і іншых інтарэсаў НЦПІ пры разглядзе спрэчак па ісках, якія прад’яўляюцца НЦПІ або да НЦПІ;
  • удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прававой інфарматызацыі, іншых актаў, у тым ліку лакальных, па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;
  • удзел у рабоце па падрыхтоўцы і заключэнні НЦПІ дагавораў, аналіз практыкі іх заключэння і выканання;
  • ажыццяўленне аналізу прававой інфармацыі аб выкананні ўмоў распаўсюджвання прававой інфармацыі, вызначаных заканадаўствам;
  • арганізацыя правядзення семінараў, накіраваных на вывучэнне і абагульненне практыкі прымянення нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе праваадносіны ў розных сферах дзейнасці;
  • ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці структурных падраздзяленняў па выпрацоўцы і ажыццяўленні мер, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў;
  • удзел у межах кампетэнцыі ў разглядзе зваротаў (прапаноў, заяў, скаргаў) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб.

Фінансава-эканамічнае ўпраўленне

Асноўнымі задачамі фінансава-эканамічнага ўпраўлення з’яўляюцца:

  • арганізацыя фінансавай дзейнасці ў НЦПІ і рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі (РЦПІ);
  • кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры здзяйсненні гаспадарчых аперацый і за іх мэтазгоднасцю;
  • кантроль наяўнасці і руху маёмасці і абавязнасці, выкарыстання матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў адпаведна зацверджаным нормам, нарматывам і каштарысам;
  • улік паступленняў грашовых сродкаў, матэрыяльных каштоўнасцей і асноўных сродкаў; аплата рахункаў пастаўшчыкоў, афармленне ва ўстаноўлены тэрмін фінансава-разліковых і банкаўскіх аперацый;
  • налічэнне і выдача заработнай платы супрацоўнікам Цэнтра, а таксама налічэнні і пералічэнні плацяжоў у дзяржаўны бюджэт;
  • вядзенне статыстычнага ўліку па ўсіх тэхніка-эканамічных паказчыках работы Цэнтра;
  • кантроль за выкананнем фінансавага плана, планаў па рэалізацыі інфармацыйнай прадукцыі НЦПІ і РЦПІ;
  • распрацоўка планавай і ўліковай дакументацыі, а таксама прымяненне сродкаў аўтаматызацыі ў сферы планавання, уліку і эканамічнага аналізу;
  • аналіз фінансава-эканамічнай дзейнасці Цэнтра і РЦПІ.

Функцыянаванне фінансава-эканамічнага ўпраўлення, накіраванае на эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных і грашовых рэсурсаў НЦПІ, спрыяе забеспячэнню выканання асноўных паказчыкаў гаспадарча-фінансавай дзейнасці Цэнтра.

Упраўленне арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння

Асноўнымі напрамкамі работ упраўлення арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння з’яўляюцца:

  • правядзенне арганізацыйнай, інфармацыйнай і метадычнай работы па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні дзейнасці НЦПІ;
  • планаванне ідэалагічнай работы ў НЦПІ і арганізацыя яе выканання;
  • выпрацоўка і правядзенне ў НЦПІ адзіных падыходаў у галіне развіцця вылічальных сетак, знешніх падключэнняў, сродкаў вылічальнай тэхнікі і аргтэхнікі;
  • забеспячэнне працаздольнасці і развіццё (мадэрнізацыя) тэхнічных сродкаў, сродкаў сувязі, лакальнай вылічальнай сеткі, вылічальнай тэхнікі і аргтэхнікі НЦПІ;
  • забеспячэнне абароны інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу адносна тэхнічных сродкаў;
  • арганізацыя справаводства і дакументаабароту ў НЦПІ;
  • правядзенне мерапрыемстваў па ахове працы і пажарнай бяспецы.

Упраўленне ажыццяўляе тэхнічную падтрымку 1 міні-АТС, больш як 200 камп’ютараў; тэхнічнае абслугоўванне звыш за 100 друкарак і капіравальных апаратаў, больш за 80 блокаў бесперабойнага пажыўлення, 21 камутатара, 3 аўтаматычных сістэм публікацый дыскаў і інш.; запіс больш за 800 штук на месяц кампакт-дыскаў з рознымі банкамі даных прававой інфармацыі, вядзенне якіх ажыццяўляе НЦПІ.

У структуру ўпраўлення ўваходзяць:

  • аддзяленне арганізацыйнага забеспячэння;
  • аддзяленне тэхнічнага забеспячэння;
  • група дакументаабароту і кантролю.

Упраўленне інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

  • удзел у забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне і вядзенне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, Прававы форум Беларусі, Дзіцячы прававы сайт), удзел у забеспячэнні функцыянавання іншых рэсурсаў НЦПІ і размешчаных ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (далей – інтэрнэт-рэсурсы НЦПІ), а таксама іх развіццё і папулярызацыя;
  • каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў НЦПІ па фарміраванні інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ;
  • забеспячэнне публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў на сайце «Прававы форум Беларусі» ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю кіравання.

У склад упраўлення ўваходзяць:

  • аддзяленне тэхналагічнага забеспячэння інфармацыйных сэрвісаў;
  • аддзяленне інфармацыйнага суправаджэння.

Упраўленне праграмнага забеспячэння

Асноўнымі напрамкамі работ упраўлення праграмнага забеспячэння з’яўляюцца:

  • распрацоўка, увядзенне ў практыку і суправаджэнне праграмнага забеспячэння дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, уключаючы эталонны банк прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, электронную версію Збору Законаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь і камп’ютарны банк даных праектаў Законаў Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўка, увядзенне ў практыку і суправаджэнне спецыялізаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм, прызначаных для забеспячэння спажыўцоў прававой інфармацыяй;
  • арганізацыя і выкананне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у галіне прававой інфарматызацыі з мэтай удасканалення дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі шляхам стварэння, развіцця і прымянення перадавых інфармацыйных тэхналогій;
  • арганізацыя і выкананне работ па тэставанні праграмнага забеспячэння на ўсіх стадыях яго праектавання і распрацоўкі, а таксама ў працэсе эксплуатацыі;
  • адміністраванне эталоннага і іншых банкаў даных прававой інфармацыі, эксплуатацыя праграмнага забеспячэння тэхналогіі вядзення і фарміравання банкаў даных;
  • адміністраванне і эксплуатацыя сістэмнага праграмнага забеспячэння лакальнай сеткі і інфармацыйнай сістэмы НЦПІ;
  • распрацоўка, тэставанне, усталяванне і суправаджэнне праграмнага забеспячэння карпаратыўнай інфармацыйнай сістэмы Цэнтра;
  • арганізацыя сістэмы абароны інфармацыі інфармацыйнай сістэмы НЦПІ.

У структуру ўпраўлення ўваходзяць:

  • аддзяленне распрацоўкі праграмнага забеспячэння;
  • аддзяленне адміністравання банкаў даных;
  • аддзяленне бізнес-аналізу і тэсціравання.

Упраўленне прававой інфарматызацыі

Асноўнымі задачамі ўпраўлення прававой інфарматызацыі з'яўляюцца:

  • удзел у прагназаванні развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • правядзенне навуковых даследаванняў у галіне прававой інфарматызацыі і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыйна-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці НЦПІ;
  • ўдзел у развіцці і ўдасканаленні юрыдычнай тэрміналогіі на нацыянальных мовах і яе перакладзе на замежныя мовы, стварэнні тэрміналагічных інфармацыйна-прававых рэсурсаў і класіфікатараў;
  • лінгвістычнае забеспячэнне эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншых банкаў даных прававой інфармацыі, якія фарміруюцца НЦПІ;
  • забеспячэнне міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй;
  • арганізацыйнае забеспячэнне міжнароднага супрацоўніцтва НЦПІ;
  • удзел у падрыхтоўцы спецыялістаў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне прававой інфарматызацыі;
  • забеспячэнне планавання і справаздачнасці ў НЦПІ;
  • фарміраванне і развіццё навукова-практычнага часопіса «Право.by»;
  • каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі на рэспубліканскім узроўні;
  • фарміраванне і вядзенне даведачна-інфармацыйнага фонду НЦПІ.

У склад упраўлення ўваходзяць:

  • аддзел навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі;
  • сектар міжнароднага супрацоўніцтва.

Упраўленне распаўсюджвання прававой інфармацыі

Упраўленне распаўсюджвання прававой інфармацыі выконвае наступныя асноўныя задачы:

  • распаўсюд (прадастаўленне) эталоннай прававой інфармацыі, а таксама інфармацыі правапрымяняльнага характару;
  • фарміраванне і рэалізацыя маркетынгавай палітыкі НЦПІ, каардынацыя маркетынгавай дзейнасці НЦПІ;
  • правядзенне маркетынгавага аналізу рынку распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі;
  • удзел у фарміраванні і наступнай рэалізацыі ўліковай і збытавай палітыкі НЦПІ, удасканаленні таварнай і цэнавай палітыкі НЦПІ;
  • удзел у дзейнасці па прававой асвеце грамадзян, у тым ліку з дапамогай сацыяльнай рэкламы дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў;
  • удзел у забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю упраўлення.
  • Упраўленне ў рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе выкананне іншых задач, ускладзеных на НЦПІ ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У структуру упраўлення ўваходзяць:

  • аддзел маркетынгавага аналізу і прасоўвання рэсурсаў;
  • аддзел распаўсюджвання і працы з карыстальнікамі;
  • група лічбавага маркетынгу;
  • група функцыянальнага напаўнення і развіцця рэсурсаў.

Упраўленне рэдакцыйна-выдавецкіх работ

У адпаведнасці з Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і на падставе Палажэння аб упраўленні рэдакцыйна-выдавецкіх работ галоўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

  • забеспячэнне функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • афіцыйнае апублікаванне прававых актаў;
  • удзел у каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях павышэння якасці падрыхтоўкі прававых актаў дзяржаўнымі органамі і апрацоўкі прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • арганізацыя дзейнасці НЦПІ ў сферы выдавецкай справы;
  • забеспячэнне дызайнерскіх і паліграфічных работ па напрамках дзейнасці НЦПІ;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення.

У склад упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ уваходзяць:

  • рэдакцыйна-выдавецкі аддзел;
  • аддзел камп’ютарнай падрыхтоўкі інфармацыі;
  • група дызайнерскіх і паліграфічных работ.

Упраўленне тэматычных і лакальных банкаў даных

Асноўнымі задачамі упраўлення тэматычных і лакальных банкаў даных з'яўляюцца:

  • удзел у забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне і вядзенне тэматычных банкаў даных, размешчаных у глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, якія функцыянуюць у складзе дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія выпускаюцца на кампакт-дысках;
  • фарміраванне і вядзенне ў складзе дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў на платнай дагаворнай аснове для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый банкаў даных, якія змяшчаюць, прымаюцца (выдаюцца) гэтымі дзяржаўнымі органамі (службовымі асобамі), іншымі арганізацыямі лакальныя прававыя акты і дакументы, звязаныя з выкарыстаннем і прымяненнем на практыцы прынятых імі прававых актаў;
  • збор, улік, апрацоўка, захоўванне, сістэматызацыя і актуалізацыя лакальных прававых актаў і дакументаў, што ўключаюцца ў банкі даных, якія ствараюцца НЦПІ на платнай дагаворнай аснове для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый;
  • фарміраванне і вядзенне банкаў даных «Правапрымяняльная практыка» і «Формы дакументаў»;
  • збор і ўключэнне ў банк даных «Правапрымяняльная практыка», якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі лакальных прававых актаў, прававых актаў рэкамендацыйнага характару, метадычных рэкамендацый, тлумачэнняў і іншых дакументаў, звязаных з рэалізацыяй і прымяненнем на практыцы прынятых імі прававых актаў (за выключэннем судовых рашэнняў);
  • узаемадзеянне з аўтарамі і іншымі праваўладальнікамі, якія прадстаўляюць на платнай аснове аўтарскія матэрыялы для ўключэння ў банкі даных «Правапрымяняльная практыка» і «Формы дакументаў».

Аддзел кадравай работы

Аддзел кадравай работы выконвае наступныя асноўныя функцыі ў сферы кадравага забеспячэння:

  • арганізацыя работы па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
  • планаванне і арганізацыя працы па падборы, вывучэнні і расстаноўцы кадраў, заключэнні кантрактаў, правядзенні атэстацыі, фарміраванні кадравага рэзерву і рэзерву на вылучэнне, падрыхтоўцы (навучанні), перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў;
  • аналіз стану кадравага забеспячэння дзейнасці НЦПІ;
  • выпрацоўка метадычных рэкамендацый па пытаннях кадравай работы;
  • правядзенне работы па прысваенні класаў дзяржаўным служачым, ажыццяўленне кантролю выканання патрабаванняў заканадаўства і парадку іх прысваення;
  • разгляд зваротаў грамадзян у межах сваёй кампетэнцыі;
  • улік кадраў, падрыхтоўка справаздачных дакументаў па пытаннях кадравай работы.
Матэльскі Андрэй Францавіч

Матэльскі Андрэй Францавіч

Дырэктар

Нарадзіўся 4 снежня 1975 г.

У 2000 годзе скончыў Гуманітарна-эканамічны недзяржаўны інстытут па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2013 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

У сістэме дзяржаўных органаў Матэльскі А.Ф. працуе блізу 20 гадоў. З іх каля 5 гадоў працаваў у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і болей за 15 гадоў – у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 2012 года займаў пасаду начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 7 красавіка 2020 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 2020 г. № 118 прызначаны на пасаду дырэктара НЦПІ.

Дырэктар НЦПІ кіруе дзейнасцю НЦПІ і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый, ажыццяўляе каардынацыю ўзаемадзеяння НЦПІ з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, вызначае прыярытэтныя кірункі развіцця НЦПІ і дзяржаўнай палітыкі ў сферы прававой інфарматызацыі, кіруе работай навукова-тэхнiчнага савета НЦПІ, дырэктарата НЦПІ.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх