Упраўленне рэдакцыйна-выдавецкіх работ
У адпаведнасці з Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і на падставе Палажэння аб упраўленні рэдакцыйна-выдавецкіх работ галоўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:
- забеспячэнне функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- афіцыйнае апублікаванне прававых актаў;
- удзел у каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях павышэння якасці падрыхтоўкі прававых актаў дзяржаўнымі органамі і апрацоўкі прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
- арганізацыя дзейнасці НЦПІ ў сферы выдавецкай справы;
- забеспячэнне дызайнерскіх і паліграфічных работ па напрамках дзейнасці НЦПІ;
- удзел у падрыхтоўцы праектаў прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення.
У склад упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ уваходзяць:
- рэдакцыйна-выдавецкі аддзел;
- аддзел камп’ютарнай падрыхтоўкі інфармацыі;
- група дызайнерскіх і паліграфічных работ.
Падзяліцца ў сац. сетках