• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Сумесны праект НЦПI i ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова»

ЭТАЛОН-ONLINE – інфармацыйна-пошукавая сістэма, якая забяспечвае доступ у сетцы Інтэрнэт да эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (банкі даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы»), банкаў даных «Правапрымяняльная практыка», «Судовая практыка», «Формы дакументаў», тэматычных банкаў даных.

Камплекты на базе ЭТАЛОН-ONLINE дазваляюць атрымаць доступ да ўсіх нарматыўных прававых актаў, дакументаў судовай і правапрымяняльнай практыкі ў складзе ЭТАЛОН-ONLINE, а таксама да актуальнай аналітыкі спецыялізаваных электронных часопісаў у любым спалучэнні:

Камплекты на базе ЭТАЛОН-ONLINE

Камплекты на базе ЭТАЛОН-ONLINE – актуальная прававая інфармацыя разам з гатовымі бухгалтарскімі, кадравымі і юрыдычнымі рашэннямі

Сумесны праектДля ўсіх, хто хоча заўсёды валодаць самай поўнай і дакладнай інфармацыяй аб заканадаўстве, а таксама скарыстацца вопытам і ведамі аўтарытэтных спецыялістаў у бухгалтарскай, юрыдычнай і кадравай сферах у любы зручны для сабе час, не трацячы для гэтага лішніх сродкаў і часу.

Што я атрымаю, аформіўшы падпіску на камплект ЭТАЛОН-ONLINE?

Аператыўнасць. У ЭТАЛОН-ONLINE прававая інфармацыя ўключаецца раней, чым у іншыя ІПС, распаўсюджаныя ў рэспубліцы: інфармацыйнае напаўненне абнаўляецца штодзённа па меры афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і ўключэння іх у ЭБДПІ. Свежыя нумары часопісаў «Галоўны Бухгалтар», «Я – спецыяліст па кадрах», «Галоўны Бухгалтар. Зарплата», «Я – юрысконсульт арганізацыі» даступныя карыстальнікам партала gb.by, spok.by, gbzp.by і jurk.by ў дзень выхаду часопіса з друкарні. Такім чынам, Вы атрымліваеце інфармацыю з першакрыніц і першым даведваецеся пра ўсе змяненні.

Усю неабходную інфармацыю ў любы час сутак. Працаваць з ЭТАЛОН-ONLINE і матэрыяламі электронных часопісаў «Галоўны Бухгалтар», «Я – спецыяліст па кадрах», «Галоўны Бухгалтар. Зарплата», «Я – юрысконсульт арганізацыі» можна з любой сучаснай прылады (камп’ютар, ноўтбук, смартфон, планшэт), падключанага да Інтэрнэту. Гэта дазволіць Вам знайсці адказ на сваё пытанне або даць кансультацыю калегам у найкарацейшы тэрмін у любы час сутак.

Зручную навігацыю і пошукавыя сістэмы. Прамыя спасылкі з аналітычных матэрыялаў на нарматыўныя прававыя акты ЭТАЛОН-ONLINE і наадварот дазволяць выконваць Вашу работу яшчэ хутчэй і эфектыўней. Выкарыстанне адзіных звестак (лагін і пароль) дазваляе працаваць з прававымі актамі непасрэдна на сайце www.etalonline.by або з артыкуламі ў электронных архівах на парталах www.gb.by, www.spok.by, www.gbzp.by и www.jurk.by.

Эканомію грашовых сродкаў. Кошт камплектаў на базе ЭТАЛОН-ONLINE значна ніжэй за сумарны кошт пры заключэнні асобных дагавораў на доступ да матэрыялаў парталаў gb.by, spok.by, gbzp.by і jurk.by і ЭТАЛОН-ONLINE. Вы эканоміце не толькі свой час пры афармленні дакументаў, але і грошы!

Карыстаючыся камплектамі на базе ЭТАЛОН-ONLINE, Вы атрымліваеце:

  • Доступ да базы заканадаўства, формаў дакументаў і матэрыялаў судовай і правапрымяняльнай практыкі ў ЭТАЛОН-ONLINE
  • Доступ да ўсіх аналітычных матэрыялаў электронных часопісаў «Галоўны Бухгалтар», «Я – спецыяліст па кадрах», «Галоўны Бухгалтар. Зарплата», «Я – юрысконсульт арганізацыі», «Нарміраванне і тарыфікацыя працы», «Я – спецыяліст па ахове працы»
  • Эканомію часу і грошай
  • Зручнасць у рабоце
  • Аператыўнасць атрымання інфармацыі
  • Даступ з камп’ютараў, планшэтаў і мабільных прыладаў

Больш падрабязна – на сайце ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх