• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Зборнік прававых актаў «Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь»

Зборнік прававых актаў «Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь»

Зборнік прававых актаў «Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь»

Афіцыйнае перыядычнае друкаванае выданне – зборнік прававых актаў «Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь» (зборнік прававых актаў) створана ў адпаведнасці з прававымі актамі Кіраўніка дзяржавы – Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «О некоторых вопросах опубликования и вступления в силу правовых актов Республики Беларусь» і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 106 «О внесении дополнений и изменений в некоторые указы Президента Республики Беларусь», якія прадугледжваюць рэалізацыю мер, накіраваных на ўдасканаленне сучаснай сістэмы афіцыйнага апублікавання прававых актаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

З 1 ліпеня 2012 г. у зборніку прававых актаў належаць абнародаванню (апублікаванню) у адпаведнасці з афіцыйна апублікаванымі на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь тэкстамі наступныя віды прававых актаў:

  • законы Рэспублікі Беларусь;
  • дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • міжнародныя дагаворы;
  • пастановы палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, за выключэннем пастаноў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб прыняцці, адабрэнні, адхіленні праектаў законаў;
  • пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, акрамя пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб камандзіраванні службовых асоб;
  • прававыя акты вышэйшых органаў судовай улады;
  • нарматыўныя прававыя акты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, акрамя тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх