Банк даных прававой інфармацыі «Ахова здароўя» утрымлівае сістэматызаваныя па тэматычных раздзелах законы Рэспублікі Беларусь, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і міжнародныя акты, якія рэгламентуюць дачыненні ў сферы ажыццяўлення арганізацыямі аховы здароўя, другімі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі медыцынскай, фармацэўтычнай дзейнасці, аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву і прыняцця мер па ахове здароўя насельніцтва, а таксама матэрыялы правапрымяняльнага характару і формы дакументаў.
Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банцы даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне адбываецца па меры паступлення ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі прававых актаў дадзенай тэматыкі.
Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Ахова здароўя», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».