Электронная копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН»
Эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЭБДПІ) – асноўны дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца, вядзецца НЦПІ і ўяўляе сабой сукупнасць банкаў даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы». ЭБДПІ распаўсюджваецца ў выглядзе электроннай копіі з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» (ІПС «ЭТАЛОН»).