• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Знаёмства з Дзіцячым прававым сайтам

20 снежня навучэнцы гімназіі № 43 г. Мінска пазнаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам. Для іх адбылося навучальнае мерапрыемства, прысвечанае прававой асвеце непаўналетніх.

Гимназия 43

Рэдактар сайта Марына Галаенка прэзентавала змястоўны складнік і функцыянальныя магчымасці рэсурсу.

Асаблівая ўвага дзяцей была акцэнтавана на іх правах і абавязках згодна з беларускім заканадаўствам. Таксама рабяты даведаліся пра такія важныя прававыя акты, як Канстытуцыя, Кодэкс аб адукацыі і Закон «Аб правах дзіцяці», якому нядаўна споўнілася 30 гадоў.

Дзеці ў адаптаванай форме вывучылі правы на імя, грамадзянства, адукацыю, адпачынак і працу, а таксама абавязкі па клопаце аб бацьках, атрыманні ведаў, беражлівых адносінах да нацыянальнай спадчыны і навакольнага асяроддзя.

Детский правовой сайт

Дзеці захоплена слухалі і прыводзілі прыклады рэалізацыі ўказаных правоў і абавязкаў.

Трэцякласнікі зазірнулі ў Буквар прававых тэрмінаў і паняццяў, на падставе якога створана гульня «Прававы кракадзіл або #дзеці маюць права». З вялізным задавальненнем яны пагулялі ў гэтую гульню і паабяцалі, што далейшае яе правядзенне стане добрай традыцыяй класа.

Игра

Пагаварылі таксама аб правах па гадах: часе працаўладкавання, атрыманні пашпарта, здзяйсненні дробных бытавых здзелак і г.д.

Без увагі не засталася і адказнасць непаўналетніх, у тым ліку за абразу ў сетцы Інтэрнэт.

«Трэба выконваць законы. Рабяты, памятайце, што за шкоду, нанесеную вамі, да 14 гадоў адказваюць бацькі», – адзначыла рэдактар сайта.

Для замацавання пройдзенага матэрыялу ўсе разам паглядзелі відэаролік аб правах і абавязках дзяцей. Стваральнікамі гэтага роліка з'яўляюцца аднагодкі трэцякласнікаў – пераможцы конкурсу Дзіцячага прававога сайта «Прававы лайфхак «У мяне шчаслівае дзяцінства - гэта маё права».

Стань удзельнікам нашых конкурсаў і ты! Сачы за навінамі.

21 декабря 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх