• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Вынікі ўдзелу ў ТИБО-2021: 1 месца Дзіцячаму прававому сайту і новыя стымулы для развіцця

Вынікі ўдзелу ў ТИБО-2021: 1 месца Дзіцячаму прававому сайту і новыя стымулы для развіцця

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі падвёў вынікі ўдзелу ў XXVII Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО-2021», які прайшоў у Мінску з 1 па 4 чэрвеня 2021 г.

У межах форуму НЦПІ прадставіў сваю экспазіцыю на цэнтральным стэндзе «Беларусь – краіна лічбавых магчымасцей».

Итоги участия в ТИБО-2021

На экспазіцыі прадэманстраваны лічбавыя інфармацыйныя рэсурсы ў сферы права НЦПІ: аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА), Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал, інфармацыйна-пошукавая сістэма (ІПС) «ЭТАЛОН-ONLINE», Дзіцячы прававы сайт.

Итоги участия в ТИБО-2021

На стэндзе НЦПІ адбыліся не толькі прэзентацыі рэсурсаў. Спецыялістамі Цэнтра праведзена навучанне наведвальнікаў выстаўкі рабоце з АІС НРПА і ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Итоги участия в ТИБО-2021

4 чэрвеня былі падведзены вынікі конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТИБО-2021», праведзенага ў рамках форуму.

Мы рады паведаміць, што пераможцам гэтай прэстыжнай прэміі ў намінацыі «Для дзяцей і юнацтва» стаў Дзіцячы прававы сайт.

Адзнака прафесійнага журы – вынік неперарыўнай работы НЦПІ па ўдасканальванні прававой культуры падрастаючага пакалення.

«Узнагароды атрымліваць заўсёды прыемна. А ўзнагарода ў такім прэстыжным конкурсе з'яўляецца не толькі пацвярджэннем таго, што рэсурс ведаюць і выкарыстоўваюць у рабоце і навучанні, але і стымулам для далейшага развіцця», – адзначыў дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі.


7 июня 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх