• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«Валодаеш інфармацыяй-валодаеш сітуацыяй»: Сусветны дзень інфармацыі ў ПЦПІ Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. I. Леніна

«Валодаеш інфармацыяй-валодаеш сітуацыяй»: Сусветны дзень інфармацыі ў ПЦПІ Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. I. Леніна

29 лістапада ў публічным цэнтры прававой інфармацыі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.I.Леніна адбыўся пазнавальны час «Валодаеш інфармацыяй – валодаеш сітуацыяй» для студэнтаў 2 курса гуманітарнага факультэта Віцебскага філіяла МІПСА, якія навучаюцца па спецыяльнасці «правазнаўства».

Сустрэча была прымеркавана да Сусветнага дня інфармацыі. Перад студэнтамі выступіла дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава.

Ларыса Мікалаеўна звярнула ўвагу прысутных, што сёння сучасны свет перажывае фундаментальную трансфармацыю, выкліканую, перш за ўсё інфарматызацыяй. «Мы жывем у сучасным свеце, дзе інфармацыя-перадача якіх-небудзь звестак ад аднаго чалавека іншаму-адыгрывае вельмі важную ролю. У працэсе кадавання і захоўвання інфармацыі прымаюць удзел цэлыя інфармацыйныя сістэмы, якія ўплываюць на развіццё розных сфер дзейнасці грамадства», - адзначыла яна.

Познавательный час «Владеешь информацией – владеешь ситуацией» для студентов

На сустрэчы будучыя юрысты азнаёміліся з мэтамі і задачамі дзеючай у краіне дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, а таксама даведаліся, як важна выкарыстоўваць дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы ў фарміраванні прафесійных кампетэнцый і будучай працы

Даведачна

26 лістапада адзначаецца Сусветны дзень інфармацыі (World Information Day), які праводзіцца штогод з 1994 года па ініцыятыве Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (МАІ), якая мае генеральны кансультатыўны статус у эканамічным і сацыяльным саветах ААН, і Сусветнага інфармацыялагічнага парламента (ВIП). У гэты дзень у 1992 годзе адбыўся першы Міжнародны форум інфарматызацыі.

1 декабря 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх