• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Віцебску вызначылі пераможцаў ІІІ абласной міжвузаўскай алімпіяды «Наша права»

18 красавіка ў Віцебску прайшла III абласная міжвузаўская алімпіяда «Наша права», арганізаваная НЦПІ і Віцебскім абласным аддзяленнем грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

Олимпиада в Витебске

У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета, выканаўчы дырэктар Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Ірына Арлоўская, старшыня Віцебскага абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч.

Бекета В.М.

Намеснік дырэктара НЦПІ павіншаваў маладых людзей з удзелам у маштабным юрыдычным мерапрыемстве. 

«Сёння алімпіяда сабрала самых дастойных прадстаўнікоў юрыдычных спецыяльнасцей ВНУ вобласці, гатовых сысціся ў інтэлектуальнай бітве за права называцца лепшымі з лепшых, – адзначыў у сваёй прывітальнай прамове Вячаслаў Мечыслававіч. – Прыемна, што ў гэтым спаборніцтве апрыёры няма прайграўшых. Кожны з вас атрымае новыя веды і навыкі, неацэнны досвед рашэння складаных юрыдычных задач, працы ў камандзе, падрыхтоўкі юрыдычных дакументаў».

Ён пажадаў удзельнікам плённай і цікавай працы, устанаўлення новых кантактаў і заслужаных перамог.

За перамогу ў спаборніцтве змагаліся каманды Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай, Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».

Студэнты выконвалі заданні ў галіне нарматворчай дзейнасці, грамадзянскага працэсуальнага і крымінальна-працэсуальнага права, а таксама па пытаннях гісторыі права. 

Команда Витебского филиала МИТСО

Заданні складаліся з трох блокаў:

1. Брэйн-рынг па пытаннях:

  • дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • гісторыі права;
  • юрыдычнай практыкі судоў, пракуратуры, адвакатуры, натарыята, выканання судовых рашэнняў.

2. Рашэнне практычных задач з галіны крымінальнага, грамадзянскага, працэсуальнага права, натарыята, нарматворчай тэхнікі.

3. Конкурс прамоўніцкага майстэрства: падрыхтоўка выступлення ў судовых спрэчках адваката і пракурора па прапанаванай судовай пастанове (злачынствы супраць уласнасці, грамадскай бяспекі і здароўя насельніцтва, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Па выніках спаборніцтва месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – каманда Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай;

2 месца – каманда Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. Машэрава;

3 месца – каманда Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».

Вручение наград

Вызначылі і лепшых гульцоў у кожнай з каманд. Імі сталі:

  • у камандзе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ефрасінні Полацкай – Жэнава Дар'я, 4 курс, юрыдычны факультэт, правазнаўства;
  • у камандзе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.Машэрава – Раемская Кацярына, 4 курс, юрыдычны факультэт, правазнаўства;
  • у камандзе Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» – Селязень Іна, 3 курс, гуманітарны факультэт, правазнаўства.

Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі ад арганізатараў. Як адзначылі ў аргкамітэце, алімпіяда безумоўна ўнясе свой уклад у развіццё юрыдычнай галіны Віцебскага рэгіёну і будзе садзейнічаць фарміраванню прафесійных кампетэнцый спецыялістаў у галіне права і юрыдычных навук.

Даведачна

Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскі абласны суд, пракуратура Віцебскай вобласці, эканамічны суд Віцебскай вобласці, Віцебская абласная натарыяльная палата, Віцебская абласная калегія адвакатаў.

Спаборніцтва накіравана на:

  • папулярызацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, фарміраванне і вядзенне якіх ажыццяўляе НЦПІ;
  • фарміраванне прафесійных кампетэнцый юрыстаў; праверку навыкаў па асобных відах юрыдычнай дзейнасці;
  • стварэнне аптымальных умоў для выяўлення таленавітых студэнтаў, іх далейшага інтэлектуальнага развіцця і прафесійнай арыентацыі.

19 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх