• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Увага РЦПІ Віцебскай вобласці – Дубровенскаму раёну

Увага РЦПІ Віцебскай вобласці – Дубровенскаму раёну

6 ліпеня 2021 г. дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта. У рамках пасяджэння разгледжана пытанне па тэме: «Асноўныя напрамкі развіцця дзяржаўнай палітыкі ў сферы прававой інфарматызацыі і інфармацыйна-прававой бяспекі дзяржавы».

Дубровенский райисполком

Асаблівую ўвагу Ларыса Мікалаеўна надала пытанням выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Дубровенскага раёна ў прафесійнай дзейнасці, удасканалення доступу да нацыянальнага заканадаўства і іншай прававой інфармацыі.

У гэты ж дзень для супрацоўнікаў арганізацый Дубровенскага раёна спецыялістамі рэгіянальнага цэнтра праведзены навучальны семінар-практыкум па тэме: «Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі. Агляд магчымасцяў ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Специалисты РЦПИ Витебской области

Спецыялісты Юлія Дзірко і Дзмітрый Кучарэнка навучылі рабоце з ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» і азнаёмілі з магчымасцямі праграмы.

Акрамя таго, удзельнікам семінара была прадастаўлена магчымасць праверыць свае веды і навыкі працы з ІПС «ЭТАЛОН» на практыцы.

7 июля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх