• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ праведзены чарговыя заняткі для слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання

У НЦПІ праведзены чарговыя заняткі для слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання

НЦПІ, рэалізуючы паўнамоцтвы па ўдзелу ў падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне прававой інфарматызацыі, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі», праводзіць сістэмную работу, накіраваную на фарміраванне сучасных кампетэнцый па выкарыстанні дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у прафесійнай дзейнасці асоб, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, а таксама дадатковую адукацыю дарослых (павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўка).

Адной з эфектыўных формаў такой падрыхтоўкі з'яўляецца правядзенне выязных практычных заняткаў на базе інавацыйнай пляцоўкі, створанай НЦПІ і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У межах гэтага супрацоўніцтва 28 і 29 верасня 2021 г. у НЦПІ праведзены чарговыя заняткі, падчас якіх пра актуальныя пытанні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь слухачам Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь расказаў намеснік дырэктара НЦПІ Віктар Шаршун.

Начальнік упраўлення НЦПІ Наталля Судзілоўская выступіла перад слухачамі з дакладам на тэму афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах сеткі Інтэрнэт і магчымасцях іх прымянення ў прафесійнай дзейнасці распавёў вядучы спецыяліст НЦПІ Сяргей Цымбарэвіч.

Спецыялісты НЦПІ Ганна Новік і Карына Малевіч азнаёмілі прысутных на занятках з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН-ONLINE», распавялі пра перавагі яе выкарыстання, у тым ліку з мэтай эфектыўнага ажыццяўлення практычнай дзейнасці.

Пасля заканчэння заняткаў усім слухачам уручаны сертыфікаты на права доступу да ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» тэрмінам на адзін месяц.

Семинар


30 сентября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх