• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У новы навучальны год разам з «ЭТАЛОН-ONLINE». У Магілёве прайшлі сустрэчы з будучымі юрыстамі

У новы навучальны год разам з «ЭТАЛОН-ONLINE». У Магілёве прайшлі сустрэчы з будучымі юрыстамі

РЦПІ Магілёўскай вобласці правёў навучальныя мерапрыемствы па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі для першакурснікаў спецыяльнасці «Правазнаўства» ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» і студэнтаў 3–4 курсаў Магілёўскага філіяла «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій».

У рамках мерапрыемстваў дырэктар філіяла НЦПІ Наталля Станкевіч расказала будучым юрыстам аб дзейнасці Цэнтра, пазнаёміла з інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, вядзенне і суправаджэнне якіх ажыццяўляецца Цэнтрам: Партал Pravo.by, ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», Прававы форум Беларусі.

«У сваёй прафесійнай дзейнасці будучыя юрысты павінны спалучаць глыбокае разуменне закону з мноствам іншых ведаў і навыкаў. Падтрымкай у гэтым з'яўляюцца рэсурсы НЦПІ. А іх выкарыстанне павінна стаць неад'емнай часткай вашай прафесійнай дзейнасці», – падкрэсліла Наталля Уладзіміраўна.

Спецыялісты РЦПІ Магілёўскай вобласці правялі прэзентацыю ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», а таксама расказалі аб магчымасцях падключэння да сістэмы ў рамках акцыі «ЭТАЛОН.Студэнт.by». Асаблівая ўвага была нададзелена пытанню выкарыстання ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» у вучэбнай дзейнасці як асноўнай крыніцы афіцыйнай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

16 Сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
НЦПИ 25 лет
Подняться наверх