• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У каманды НЦПІ срэбра ў боўлінг-турніры сярод каманд Саюза юрыстаў

17 сакавіка ў Мінску адбыўся X штогадовы боўлінг-турнір, прысвечаны святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў.

Боулинг-турнир

У боўлінг-турніры прынялі ўдзел 16 каманд, у тым ліку і каманда НЦПІ. У яе склад увайшлі прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі Саюза юрыстаў Цэнтра.

Спаборніцтвы праходзілі ў асабістым і камандным заліках.

У выніку напружанай барацьбы нашы калегі двойчы паднімалася на другую прыступку ганаровага пастамента.

Так, сярэбраную ўзнагароду заваявала каманда НЦПІ ў складзе Аляксандра Бравусава, Аляксандра Мядзведзя, Дзмітрыя Марозава, Ігара Прывалава, Вікторыі Снігіровай, Вольгі Багдановіч, уступіўшы камандзе пярвічнай арганізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

А Вольга Багдановіч папоўніла пераможную скарбонку срэбрам у асабістым заліку сярод жанчын.

Як адзначылі ўдзельнікі спартыўнага спаборніцтва, мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай і душэўнай атмасферы, прадстаўнікам розных юрыдычных сфер і профіляў дзейнасці было цікава паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы.

Віншуем пераможцаў!

Даведка

Боўлінг-турнір праводзіцца з 2012 года і з'яўляецца штогадовай традыцыяй Саюза юрыстаў.

20 марта 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх