Цэнтр традыцыйна далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Напярэдадні навагодніх і калядных свят прадстаўнікі НЦПІ наведалі падшэфныя арганізацыі – Клецкі і Нясвіжскі раённыя сацыяльна-педагагічныя цэнтры.
У гэтым годзе для 15 падапечных прыемным сюрпрызам сталі індывідуальныя падарункі і прысмакі. Развіваючыя гульні, лялькі з каляскамі, санкі, прыстаўка – кожны з рабят атрымаў менавіта тое, што хацеў да свята.
Таксама падшэфным арганізацыям былі перададзены неабходныя канцылярскія прыналежнасці, санітарна-гігіенічныя сродкі і інвентар.
Ад калектыва арганізацыі і ад сябе асабіста намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета пажадаў дзецям і педагогам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і здзяйснення ўсіх жаданняў!
«Гэта ўжо стала добрай традыцыяй – напярэдадні навагодніх святаў сустракацца з дзецьмі, каб пачуць, якія ў іх мары, што ім цікава, чым яны хочуць займацца ў жыцці, – адзначыў Вячаслаў Мечыслававіч. – Для нас, дарослых, самы галоўны падарунак – усмешкі і радасць на тварах. Мы шчыра рады дапамагчы і падарыць добры настрой рабятам».
Разам з работнікамі Цэнтра хлапчукі і дзяўчынкі вадзілі карагоды вакол прыбранай ялінкі, гулялі ў навагоднія гульні, спявалі, танчылі і расказвалі вершы Дзеду Марозу.
Даведачна
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі штогод ужо больш за чвэрць стагоддзя. Яе галоўная мэта – аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва маюць у іх патрэбу.