• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Супрацоўнікі НЦПІ прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Супрацоўнікі НЦПІ прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у штогадовай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і па добрай традыцыі наведалі падшэфныя ДУА «Клецкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» і ДУА «Нясвіжскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Акции «Наши дети»

Падчас візіту першы намеснік дырэктара НЦПІ Абрамаў Вячаслаў, старшыня прафсаюзнага камітэта Рэуцкая Таццяна, намеснік начальніка ўпраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Несцяровіч Васіль і начальнік аддзялення арганізацыйнага забеспячэння Жук Дзмітрый пастараліся стварыць для дзяцей свет Навагодняга чарадзейства: вадзілі карагоды, удзельнічалі ў конкурсах і падарылі навагоднія падарункі, цацкі, адзенне і абутак, канцылярскія тавары, бытавую тэхніку і прадметы мэблі.

Акции «Наши дети»_НЦПИ

Увесь калектыў Цэнтра жадае дзецям і педагогам у Новым годзе здзяйснення самых запаветных жаданняў, міру і дабра!

26 декабря 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх