• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Сумесна з НЦПІ праведзена XIV гарадская алімпіяда па асновах прававых ведаў у Брэсце

11 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А.С.Пушкіна прайшла штогадовая алімпіяда па асновах прававых ведаў, суарганізатарам якой традыцыйна выступіў РЦПІ Брэсцкай вобласці.

Мерапрыемства накіравана на павышэнне прававой культуры і прававой свядомасці навучэнскай моладзі, фарміраванне яе грамадзянскасці, патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі і развіццё цікавасці да вывучэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Совместно с НЦПИ проведена XIV городская олимпиада по основам правовых знаний в Бресте

У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Іна Савянок.

Звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтва, яна адзначыла важнасць набыцця прававых ведаў для школьнікаў, расказала аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, што фарміруюцца Цэнтрам: Нацыянальным прававым Партале, Прававым форуме Беларусі, Дзіцячым прававым сайце.

«Упэўнена, на нашых рэсурсах кожны з вас можа знайсці актуальную і карысную інфармацыю. А выкарыстоўваць атрыманыя веды вы зможаце як у падобных конкурсах, так у вучобе і паўсядзённым жыцці», – адзначыла Іна Леанідаўна.

Совместно с НЦПИ проведена XIV городская олимпиада по основам правовых знаний в Бресте

У гэтым годзе праявіць эрудыцыю і паказаць веды ў галіне права прыйшлі каля пяцідзесяці навучэнцаў 9-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі г. Брэста. Конкурсныя заданні праходзілі ў форме выканання камп'ютарных тэстаў і напісання творчага эсэ.

Безумоўна, перамаглі мацнейшыя. Імі сталі навучэнцы ліцэя № 1 ім. А.С.Пушкіна г. Брэста, гімназіі № 6 і брэсцкіх школ № 7, 14 і 28.

Прызёрам алімпіяды былі ўручаны падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Совместно с НЦПИ проведена XIV городская олимпиада по основам правовых знаний в Бресте

Даведачна

Арганізатарамі XIV гарадской алімпіяды па асновах прававых ведаў сярод навучэнцаў 9-11 класаў устаноў адукацыі г. Брэста таксама з'яўляюцца:

  • эканамічны суд Брэсцкай вобласці;
  • юрыдычны факультэт УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна»;
  • упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
  • Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»;
  • аддзел па адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.

12 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх