23 снежня на YouTube-канале НЦПІ адбылася трансляцыя вэбінару «Адміністрацыйныя працэдуры для бізнесу: навацыі заканадаўства».
У студыі НЦПІ выступілі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, Агенцтва сервісізацыі і рэінжынірынгу.
У прамым эфіры эксперты расказалі:
• аб асноўных новаўвядзеннях Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2021 г. № 240 «Об административных процедурах, осуществляемых в отношении субъектов хозяйствования» і яго рэалізацыі ў частцы зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес;
• аб створаным Агенцтве сервісізацыі і рэінжынірынгу, яго асноўных задачах;
• аб ходзе і перспектывах лічбавізацыі адміністрацыйных працэдур;
• аб фарміраванні і вядзенні рэестру адміністрацыйных працэдур як крыніцы атрымання аператыўнай і дакладнай інфармацыі аб іх.
Калі вы не паспелі падключыцца да прамой трансляцыі, запіс гэтага семінара глядзіце тут.
Іншыя семінары па навацыях заканадаўства даступныя на YouTube-канале NCPIBELARUS.