• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Рэгіянальны цэнтр Віцебскай вобласці – партнёр абласнога злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў руху

5 мая ў Віцебску падвялі вынікі 50-га абласнога злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў руху (ЮІР), партнёрам якога выступіў РЦПІ Віцебскай вобласці.

Участники слета

У маштабным трохдзённым мерапрыемстве ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы прынялі ўдзел каманды Віцебскага, Лепельскага, Расонскага, Браслаўскага, Докшыцкага, Лёзненскага, Дубровенскага раёнаў, а таксама гарадоў Наваполацк і Віцебск.

Для вызначэння лепшай каманды, а таксама лепшага ЮІР у асабістым заліку ўдзельнікам прыйшлося пераадолець сур'ёзныя выпрабаванні: тэарэтычны іспыт на веданне ПДР, практычныя заданні – аказанне першай дапамогі пацярпелым, кіраванне ровара, у тым ліку фігурнае і ва ўмовах, набліжаных да рэальных.

Испытание

Лепшай у спаборніцтвах стала каманда з Лёзна. Дарэчы, атрад з гэтага горада прадстаўляў Віцебскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах і станавіўся іх пераможцам тры гады запар.

Як адзначыла дырэктар філіяла НЦПІ Ларыса Дорагава, злёт-конкурс набірае абароты, колькасць удзельнікаў штогод павялічваецца:

«Наш Цэнтр надае вялікую ўвагу прававому выхаванню падрастаючага пакалення. Падобныя конкурсы дапамагаюць прывіць дзецям важнасць захавання законаў, фарміруюць адказныя паводзіны».

Ад НЦПІ пераможцы конкурсу ў намінацыі «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР» атрымалі з рук Ларысы Мікалаеўны памятныя падарункі і афіцыйнае друкаванае выданне «Правілы дарожнага руху».

Победители

«Гэтая кніга стане карысным даведнікам для вас – юных інспектараў дарожнага руху. Яна дапаможа не толькі падрыхтавацца да ўдзелу ў такіх конкурсах, але і быць прыкладам паводзін на дарогах для равеснікаў і нават дарослых», – дапоўніла яна.

Награждение

12 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх