• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Разам да перамогі! У Цэнтра першае месца ў камандным заліку па стральбе

Аб'яднаная каманда НЦПІ і НЦЗПІ 24 красавіка прыняла ўдзел у спаборніцтвах па кулявой стральбе ў рамках XХV Спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і заняла першае месца ў камандным заліку.

Соревнования по стрельбе

Усяго ў нашай падгрупе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 каманд. Варта адзначыць, што барацьба стралкоў была дастаткова напружанай, і перамога далася нялёгка. Наша каманда, як і каманда Міністэрства культуры, зарабіла ў агульнай суме 325 ачкоў. Трэцяе месца дасталася камандзе Міністэрства спорту і турызму з вынікам 322 ачкі.

У складзе аб'яднанай каманды выступілі Аксана Співак (НЦПІ), Ірына Лапцэвіч (НЦЗПІ), Валерый Мордус (НЦПІ) і Віктар Быкаў (НЦПІ).

Віншуем каманду з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!

25 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх