• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новыя адвакаты і натарыусы ўзнагароджаны сертыфікатамі доступу да ЭТАЛОН-ONLINE

Новыя адвакаты і натарыусы ўзнагароджаны сертыфікатамі доступу да ЭТАЛОН-ONLINE

Шматгадовае супрацоўніцтва звязвае Нацыянальны цэнтр прававой Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палатай. У ходзе дадзенага супрацоўніцтва паспяхова рэалізуецца забеспячэнне доступу грамадзян да прававой інфармацыі.

8 верасня 2020 г. папоўнены склад натарыусаў: натарыусы Ірына Сарасека і Ксенія Гусакова будуць ажыццяўляць натарыяльную дзейнасць у Гомельскай натарыяльнай акрузе, а натарыус Наталля Філімон – у Мінскай абласной натарыяльнай акрузе.

Навых калег прывіталі ўсе члены праўлення, а таксама начальнік упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі НЦПІ Наталля Зайцава.

Наталля Зайцава пажадала поспехаў у рабоце, а таксама ўручыла сертыфікаты на права доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE», адзначыўшы, што выкарыстанне ў рабоце сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» дазволіць хутка атрымаць доступ да ўсяго масіву заканадаўства, дакументаў судовай практыкі, матэрыялаў правапрымяняльнага характару, а аператыўнае абнаўленне інфармацыі ў сістэме дасць магчымасць заўсёды быць у курсе апошніх змяненняў.

Нагадаем, што ў жніўні дазвол на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці быў выдадзены: Дубінцу Ігару Лявонцьевічу, Казлову Арцёму Яўгенавічу, Карабач Ксеніі Мікалаеўне, Кротаву Сяргею Віктаравічу, Мягкову Максіму Анатольевічу, Ніколенка Вользе Мікалаеўне, Сакалоўскай Вераніцы Васільеўне, Хмялеўскай Крысціне Сяргееўне, Хрысцічэнка Таццяне Пятроўне, якім таксама былі дадзены сертыфікаты на права доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

10 сентября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх