• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Пытанні функцыянавання АІС НРПА разгледжаны на сустрэчы з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Пытанні функцыянавання АІС НРПА разгледжаны на сустрэчы з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

15 чэрвеня 2021 г. на базе НЦПІ з удзелам Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чупрыс Вольгі Іванаўны адбылася рабочая нарада па пытаннях функцыянавання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА).

На сучасным этапе АІС НРПА з’яўляецца інструментам комплекснай аўтаматызацыі адпаведных стадый нарматворчага працэсу.

З 1 красавіка 2021 г. уведзена ў прамысловую эксплуатацыю новая версія гэтай сістэмы, як было прадугледжана падпунктам 4.1 пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2020 г. № 415 «Аб павышэнні аператыўнасці і якасці нарматворчай дзейнасці».

На сённяшні дзень у сістэме зарэгістравана 360 удзельнікаў – вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у структуру Урада, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Саветаў дэпутатаў абласнога і базавага ўзроўняў, іншых удзельнікаў нарматворчай дзейнасці і 5950 карыстальнікаў.

Больш за 677 праектаў прававых актаў Кіраўніка дзяржавы, законаў і пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь праходзяць адпаведныя этапы нарматворчага працэсу ў АІС НРПА.

На сустрэчы вызначаны шэраг аб’ектыўных праблемных пытанняў, звязаных з эксплуатацыяй сістэмы, прапанаваны варыянты іх рашэнняў.

15 июня 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх