• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прэзентацыя прававых рэсурсаў для работнікаў пракуратуры Магілёўшчыны

24 красавіка РЦПІ Магілёўскай вобласці правёў навучальны семінар для работнікаў гарадскіх і раённых пракуратур.

РЦПИ Могилев

Падчас мерапрыемства дырэктар РЦПІ Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч асвятліла асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра, расказала аб эфектыўнасці функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і ролі НЦПІ ў забеспячэнні грамадзян прававой інфармацыяй.

Спікер падрабязна спынілася на пытаннях фарміравання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія вядуцца Цэнтрам. Асаблівую ўвагу яна ўдзяліла Нацыянальнаму прававому Парталу і Прававому форуму Беларусі, падкрэсліўшы важнасць выкарыстання дакладных крыніц прававой інфармацыі.

«Надзейныя крыніцы прававой інфармацыі – залог паспяховай дзейнасці кіраўніка і спецыяліста. У Беларусі першай і асноўнай крыніцай прававых ведаў, без усялякіх сумненняў, з'яўляюцца дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, фарміраванне якіх ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі», – падкрэсліла Наталля Уладзіміраўна.

Таксама слухачы азнаёміліся з сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», магчымасцямі іх выкарыстання ў сваёй працы.

25 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх