• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прававыя класы ў госці да нас

Прававыя класы ў госці да нас

3 лютага вучні прававых класаў сталічнай сярэдняй школы № 68 наведалі НЦПІ.

Для школьнікаў праведзена экскурсія па Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі. Начальнік упраўлення эталоннага банка даных Таццяна Рэуцкая распавяла дзецям аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі і дзейнасці НЦПІ. Яны даведаліся аб рэгістрацыі прававых актаў, іх афіцыйным апублікаванні на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале, тэхналогіі фарміравання эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Дзеці наведалі архіў, дзе ім прадэманстравалі гістарычныя прававыя дакументы, якія захоўваюцца ў НЦПІ.

Татьяна Реуцкая

Вядучы спецыяліст упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Марына Галаенка правяла прэзентацыю Дзіцячага прававога сайта. Рабяты таксама прынялі ўдзел у прававой віктарыне, за правільныя адказы на пытанні па прававой тэматыцы яны атрымалі памятныя падарункі і прызы.

Презентация ДПС

Таксама юныя прававеды паглядзелі відэаролікі ўдзельнікаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2021, запісаныя для канала гэтага сайта ў TikTok, і прагаласавалі за іх.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што яно было карысным і цікавым для ўсіх.

4 февраля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх