• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прававая інфармацыя для натарыусаў

На працягу некалькіх гадоў НЦПІ рэалізуе сумесны праект, у рамках якога члены БНП забяспечваюцца доступам да афіцыйнай прававой інфармацыі. Ужо больш за 20 новых натарыусаў атрымалі сертыфікаты бясплатнага доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

15 кастрычніка адбылося пасяджэнне праўлення Беларускай натарыяльнай палаты (БНП). Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета ўручыў яе новаму члену – натарыусу натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аідзе Недалтоўскай – сертыфікат на права бясплатнага гадавога доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

«Для прафесійнай дзейнасці натарыуса вельмі важна мець своечасовы доступ да афіцыйнай дакладнай прававой інфармацыі. Сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE» дазваляе трымаць руку на пульсе і быць упэўненым у прававой падтрымцы», – падкрэсліў Вячаслаў Бякета і выказаў надзею на далейшае плённае ўзаемадзеянне.

16 октября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх