• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прававая асвета моладзі абмеркавана НЦПІ, БРСМ і ПЦПІ ў Віцебску

Прававая асвета моладзі абмеркавана НЦПІ, БРСМ і ПЦПІ ў Віцебску

16 ліпеня ў бібліятэцы імя Горкага г. Віцебска адбыўся круглы стол па ўзаемадзеянні Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, публічных цэнтраў прававой інфармацыі г. Віцебска і Віцебскай абласной арганізацыі ГА БРСМ у галіне прававой асветы моладзі.

Правовое просвещение молодежи обсудили НЦПИ, БРСМ и ПЦПИ в Витебске

На мерапрыемстве прысутнічаў намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета. У сваім выступе ён зрабіў акцэнт на прававым выхаванні моладзі як найважнейшай ўмове развіцця прававой культуры грамадства.

Важнасць супрацоўніцтва НЦПІ і БРСМ па асвеце моладзі падтрымаў старшыня Віцебскай абласной кантрольнай камісіі ТАА БРСМ Дзяніс Шчурэвіч. Ён адзначыў, што падпісаныя раней Партнёрскае пагадненне і План мерапрыемстваў у галіне развіцця і ўдасканалення дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь паміж НЦПІ і БРСМ паспяхова выконваецца ў Віцебскім рэгіёне.

Алена Багацёнак, дырэктар ДУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска», падзялілася вопытам работы віцебскіх бібліятэк па прававой асвеце грамадзян.

Дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава асвятліла пытанні функцыянавання ПЦПІ як аднаго з найважнейшых звёнаў дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.

Правовое просвещение молодежи обсудили НЦПИ, БРСМ и ПЦПИ в Витебске

Удзельнікі круглага стала абмяняліся думкамі па пытаннях прававога выхавання моладзі і ажыццяўлення дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, адукацыйных, сацыяльных і іншых моладзевых праграм з прымяненнем дзяржаўных-інфармацыйна-прававых рэсурсаў.


19 июля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх