• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Па старонках mir.pravo.by. Правялі тэматычныя заняткі для вучняў сталічнай школы

24 красавіка навучэнцы сярэдняй школы ім. Я.Купалы № 19 сталіцы пазнаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам. Вядучы спецыяліст упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ Ілона Ярмольчык прэзентавала інфармацыйнае напаўненне і магчымасці рэсурсу.

Провели тематическое занятие для учеников столичной школы

Дзеці пазнаёміліся з правамі і абавязкамі непаўналетніх, замацаваных у актах заканадаўства Беларусі. Абмеркавалі пытанне аб важнасці быць інфармаваным у сучасным свеце. Таксама яны даведаліся, дзе на сайце можна знайсці інфармацыю аб такіх важных прававых актах, як Канстытуцыя і Закон «Аб правах дзіцяці». Акрамя таго, пагаварылі аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь і дзяржаўным ладзе.

Вучні зазірнулі ў «Буквар прававых тэрмінаў і паняццяў» і з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне «Прававы кракадзіл або #дзеці маюць права».

 Провели тематическое занятие для учеников столичной школы

«Дзіцячы прававы сайт рады бачыць вас у ліку сваіх карыстальнікаў! Знаёмцеся з інфармацыяй, атрымлівайце веды і развівайцеся разам з намі», – завяршыла сустрэчу Ілона Віктараўна.

Даведачна

Сайт створаны ў 2008 годзе. З'яўляецца пераможцам TIБO-2011 і 2021 года ў намінацыі «Для дзяцей і юнацтва».

25 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх