• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ: зроблены пераклад Крымінальна-выканаўчага кодэкса на беларускую мову

НЦПІ: зроблены пераклад Крымінальна-выканаўчага кодэкса на беларускую мову

Экспертным саветам, створаным пры НЦПІ, завершана праца па перакладзе Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на беларускую мову.

Указаны пераклад ухвалены экспертамі і рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале.

У склад экспертаў уваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, ВНУ краіны і іншых арганізацый.

З тэкстам перакладу Крымінальна-выканаўчага кодэкса на беларускую мову можна азнаёміцца на Партале Pravo.by.

Даведачна

Усяго з пачатку работы экспертнага савета на беларускую мову перакладзены 16 заканадаўчых актаў:

  • Кодэкс аб шлюбе і сям’і
  • Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі
  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах
  • Кодэкс гандлёвага мараплаўства Рэспублікі Беларусь
  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў
  • Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях
  • Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях
  • Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
З іх тэкстамі можна азнаёміцца ў раздзеле «Кодэксы Рэспублікі Беларусь» на Pravo.by.
16 января 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх