• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у VI Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры»

НЦПІ прыняў удзел у VI Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры»

16–17 кастрычніка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбываецца VI Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечаны пытанням развіцця паслуг і сервісаў бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы.

Традыцыйна гэты форум збірае дэлегатаў з многіх краін свету. У ліку якіх вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння і інфармацыйнай прадукцыі.

Евгений Коваленко

На ўрачыстым адкрыцці кангрэсу з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка.

Ён адзначыў, што сучасная бібліятэка працуе ў дынамічных умовах: змяняецца грамадства, чытачы, бібліятэкары, трансфармуюцца тэхналогіі працы з інфармацыяй. Пры гэтым бібліятэка выступае аднадумцам, надзейным памочнікам і верным саюзнікам дзяржавы ў рэалізацыі шмат якіх значных ініцыятыў і пачынанняў. Прыкладам такого партнёрства, па словах Яўгена Каваленкі, з’яўляецца развітая сетка грамадскіх цэнтраў доступу да заканадаўства на базе публічных бібліятэк Беларусі (ПЦПІ).

Конгресс «Библиотека как феномен культуры»

Конгресс «Библиотека как феномен культуры»

У 2020 годзе ПЦПІ адзначаць 20-годдзе, сёння яны адчынены на базе кожнай чацвёртай публічнай бібліятэкі краіны. Дырэктар НЦПІ падкрэсліў, што гэты стартап дзяржаўнага маштабу, унікальны сацыяльны праект робіць каласальны ўнёсак у фармаванне прававой культуры грамадзян і забеспячэнне даступнасці прававой інфармацыі для ўсіх зацікаўленых. Сёння ПЦПІ з’яўляюцца паўнавартаснымі пляцоўкамі па прадастаўленні насельніцтву якасных інфармацыйна-прававых паслуг, у тым ліку бескаштоўнай юрыдычнай дапамогі натарыусаў і адвакатаў.

Яўген Каваленка зазначыў, што новым фарматам работы ПЦПІ становіцца далучэнне грамадзян да публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў на Прававым форуме Беларусі. Такім чынам работнікі бібліятэк будуць актыўна садзейнічаць фармаванню стваральнай прававой культуры насельніцтва, іх актыўнай грамадскай пазіцыі, а самі ПЦПІ стануць пляцоўкамі нарматворчых дыскусій грамадзян.

Конгресс «Библиотека как феномен культуры»

Конгресс «Библиотека как феномен культуры»

У выставачнай прасторы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзельнікам кангрэсу прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з дзяржаўнымі прававымі інтэрнэт-рэсурсамі, фармаваннем і вядзеннем якіх займаецца НЦПІ. 

16 октября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх