• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у чарговым фестывалі школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні»

НЦПІ прыняў удзел у чарговым фестывалі школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні»

У краіне праходзіць фестываль школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні», суарганізатарам якога з'яўляецца НЦПІ.

2 кастрычніка першы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Абрамаў выступіў з прывітальным словам на пленарнай частцы фестывалю, якая прайшла ў Прэзідэнт-Атэлі. Ён прэзентаваў новы раздзел Дзіцячага прававога сайта «Аб медыяцыі», у якім размешчана інфармацыя аб станаўленні, развіцці і функцыях школьных службаў медыяцыі, іх пералік па ўсёй рэспубліцы, таксама інфаграфіка па прававым рэгуляванні медыяцыі.

Абрамов В.А.

Свае даклады падчас мерапрыемства прадставілі школьнікі і студэнты сталіцы. Яны гаварылі аб уплыве медыяцыі на фарміраванне светапогляду непаўналетніх, значнасці аднаўленчай медыяцыі ў адукацыйнай прасторы, фарміраванні міратворчай місіі школьнага медыятара, асаблівасцях стварэння і функцыянавання службаў школьнай і студэнцкай медыяцыі ва ўстановах адукацыі.

У гэты дзень юныя медыятары таксама наведалі НЦПІ. Для іх была арганізавана экскурсія, праведзены прэзентацыі аб дзейнасці НЦПІ, інтэрактыўная гульня з Дзіцячым прававым сайтам.

Правовой визит юных медиаторов в НЦПИ

Экскурсия по НЦПИ

3 кастрычніка ў рамках фестывалю ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідэр» рэдактар ​​Дзіцячага прававога сайта Марына Галаенка падрабязна расказала аб рэсурсе і правяла юрыдычную віктарыну. Удзельнікі фестывалю атрымалі памятныя сувеніры ад НЦПІ.

Голоенко М.М.

(фота – Канстанцін Грыднёў; НЦПІ)

5 октября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх