• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ падтрымлівае «Свет сям'і»

НЦПІ падтрымлівае «Свет сям'і»

Цэнтрам «Медыяцыя і права» Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі рэалізуецца праект сямейнай медыяцыі «Свет сям'і». Ён прадугледжвае аказанне комплекснай медыятыўнай дапамогі (псіхалагічнай, сямейна-тэрапеўтычнай, юрыдычнай) сям'і ў пераадоленні крызісных сітуацый.

3 жніўня 2020 г. у рамках праекта стартуе марафон сямейнай медыяцыі «Свет сям'і». На працягу трох тыдняў у сваім акаунце Instagram Цэнтр «Медыяцыя і права» будзе публікаваць відэаматэрыялы аб навацыях беларускага заканадаўства ў сферы шлюбна-сямейных адносін, пытаннях псіхалагічных крызісаў сям'і, сумеснай уласнасці мужа і жонкі, цяжкасцяў зносін у дзіцячым калектыве, разводу і парушэння прыхільнасці ў дзяцей, школьнай медыяцыі, у тым ліку канфліктаў з педагогамі, і г.д. Запіс відэаролікаў ажыццяўляецца пры падтрымцы НЦПІ.

Падрабязная інфармацыя аб праекце – тут ⟩⟩⟩

На фота: першы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Абрамаў,
кіраўнік праекта «Свет сям'і» Наталля Гуйвік,
намеснік дырэктара Цэнтра «Медыяцыя і права» Ірына Арлоўская

17 июля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх