• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ і ДАІ Гомельскай вобласці падведзены вынікі фотаконкурсу «Юны веласіпедыст»

НЦПІ і ДАІ Гомельскай вобласці падведзены вынікі фотаконкурсу «Юны веласіпедыст»

Падчас летніх канікул у мэтах прапаганды правілаў дарожнага руху і прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх РЦПІ Гомельскай вобласці сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй Гомельскай вобласці правялі фотаконкурс «Юны веласіпедыст».

На працягу двух тыдняў удзельнікі накіроўвалі свае фатаграфіі ў Instagram-акаўнт Дзяржаўтаінспекцыі gai_gomel. Конкурс стаў вельмі папулярным сярод юных гамяльчан і іх бацькоў, якія крэатывілі і арыгінальна падыходзілі да працэсу: складалі вершы, шылі касцюмы для тэматычных фота, збіралі сяброў для падтрымкі, тварылі. Пенчынская сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна прыняла калектыўны ўдзел у конкурсе, за што была адзначана асобнай намінацыяй і атрымала спецыяльныя прызы НЦПІ.

Победители

Па выніках конкурсу 17 ліпеня прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў, якое адбылося на тэрыторыі музея ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Самым актыўным і крэатыўным ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя сувеніры з сімволікай Дзіцячага прававога сайта (ДПС), падарункі ад Дзяржаўтаінспекцыі.

Подарки

Юныя ўдзельнікі і іх бацькі абяцалі працягваць вывучаць правы непаўналетніх з дапамогай ДПС і цікавіцца навінамі ў групе mir.pravo.by у Instagram.

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу «Юны веласіпедыст»!

20 июля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх