• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ – адзін з арганізатараў Віцебскага абласнога фестывалю прававых ведаў

24 красавіка ў сценах Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі сабраліся ўдзельнікі рэгіянальнага фестывалю прававых ведаў, арганізатарамі якога традыцыйна з'яўляюцца РЦПІ Віцебскай вобласці, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, УУС Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі.

Витебский областной фестиваль правовых знаний

Фестываль – гэта традыцыйная сустрэча знаўцаў права сярод навучэнцаў Віцебскай вобласці, якая праводзіцца з мэтай паглыблення ведаў падлеткаў у сферы права, яго гісторыі, павышэння цікавасці навучэнцаў да вывучэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гісторыі права.

Праграма фестывалю ўключала два конкурсныя мерапрыемствы: абласную алімпіяду прававых ведаў і конкурс агітбрыгад па прапагандзе прававых ведаў. Удзельнікі конкурсу агітбрыгад – члены клубаў/атрадаў юных сяброў міліцыі.

Витебский областной фестиваль правовых знаний

За перамогу ў алімпіядзе прававых ведаў змагаўся 21 навучэнец. Удзельнікам неабходна было адказаць на 50 пытанняў.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • дыплом І ступені – Жусель Максім, навучэнец Браслаўскай сярэдняй школы № 1 імя А.М.Жданава;

  • дыплом ІІ ступені – Пахамовіч Раман, навучэнец Більдзюжскай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна, і Кіслаўскі Максім, навучэнец Полацкага кадэцкага вучылішча;

  • дыплом III ступені – Аліхвер Ксенія, навучэнка сярэдняй школы № 28 г. Віцебска імя А.С.Зяньковай, і Рымко Вячаслаў, навучэнец сярэдняй школы № 15 імя В.Ф.Маргелава г. Наваполацка.

У конкурснай праграме выступленняў агітбрыгад прынялі ўдзел 19 каманд у трох узроставых катэгорыях.Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і цікавую падачу прававой інфармацыі. Пераможцамі і прызёрамі сталі:

Малодшая ўзроставая група ўдзельнікаў конкурсу агітбрыгад:

  • дыплом І ступені – агітбрыгада «ШГПВ: шалі, гуляй, правы выконвай» Бычыхінскай сярэдняй школы імя І.М.Антонава Гарадоцкага раёна;

  • дыплом II ступені – агітбрыгады «Тэрыторыя права» Ахрэмаўскай сярэдняй школы Браслаўскага раёна і «Юны дазор» сярэдняй школы № 18 г. Барані;

  • дыплом III ступені – агітбрыгада «ПРАВА» Вялікадалецкай сярэдняй школы імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна.

Сярэдняя ўзроставая група:

  • дыплом І ступені – агітбрыгада «Філасофія права» сярэдняй школы № 18 імя Я.Полацкай г. Полацка;

  • дыплом II ступені – агітбрыгада «Новае пакаленне» Бараўскай школы імя Г.К.Жукава Лепельскага раёна;

  • дыплом III ступені – агітбрыгада «Цунамі» сярэдняй школы № 2 імя У.Ф.Крышталевіч г. Докшыцы.

Витебский областной фестиваль правовых знаний

Старэйшая ўзроставая група:

  • дыплом І ступені – агітбрыгада «Закон і правапарадак», сярэдняя школа № 1 г. Лепеля;

  • дыплом II ступені – агітбрыгады «Опера», сярэдняя школа № 2 г. Полацка, і «Новае пакаленне», Мазалаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна;

  • дыплом ІІІ ступені – агітбрыгады «Захавальнікі права», Браслаўская гімназія, і «БПМ», сярэдняя школа № 9 г. Оршы.

Витебский областной фестиваль правовых знаний

Уручаючы прызы, дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дарогава падзякавала канкурсантам за самааддачу і высокі ўзровень падрыхтоўкі, а таксама адзначыла важнасць удзелу ў такіх мерапрыемствах.

«Гэтае мерапрыемства адрозніваецца асаблівым духам і настроем І я хачу вас павіншаваць з тым, што ўжо шмат гадоў запар мы адзначаем найлепшых навучэнцаў Віцебскай вобласці, якія надаюць вялікую ўвагу вывучэнню права. Прыемна, што фестываль сабраў разумных, таленавітых, крэатыўных юных грамадзян нашага грамадства, дастойную змену старэйшага пакалення», – адзначыла Ларыса Мікалаеўна.

26 апреля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх