• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ – аб цыфравізацыі нарматворчасці на TІBO-2021

НЦПІ – аб цыфравізацыі нарматворчасці на TІBO-2021

3 чэрвеня 2021 г. намеснік дырэктара НЦПІ Віктар Шаршун прыняў удзел у пленарным пасяджэнні «Вынікі і перспектывы лічбавага развіцця Рэспублікі Беларусь» у рамках форуму «Лічбавая эканоміка».

Форум «Лічбавая эканоміка» у рамках XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО-2021» стаў пляцоўкай для падвядзення вынікаў галіновай цыфравізацыі, праблем міжгаліновага і міжузроўневага ўзаемадзеяння, вызначэння прыярытэтаў і плана дзеянняў шляхам аналізу сусветнага вопыту, выяўлення ключавых праблем і фактараў поспеху лічбавай трансфармацыі. 

Виктор Шаршун принял участие в пленарном заседании «Итоги и перспективы цифрового развития Республики Беларусь»

На пленарным пасяджэнні абмеркавалі перспектывы рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на бліжэйшыя 5 год, кіраўнікі міністэрстваў расказалі аб выніках укаранення лічбавых тэхналогій у сістэму ахову здароўя, аграпрамысловы комплекс, транспартную дзейнасць. Падрабязна спыніліся на пытаннях лічбавай трансфармацыі адукацыі, падатковых органаў, банкаўскай сферы і іншых.

Виктор Шаршун принял участие в пленарном заседании «Итоги и перспективы цифрового развития Республики Беларусь»

Віктар Александровіч выступіў з дакладам аб укараненні лічбавых тэхналогій у нарматворчую дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасці – аб функцыянаванні аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь і аб рабоце Цэнтра па стварэнні аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па забеспячэнні нарматворчага працэсу (АІС «Нарматворчасць»). 

«Стварэнне і ўкараненне ў практычную дзейнасць АІС «Нарматворчасць» стане чарговым значным этапам у развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і нацыянальнай прававой сістэмы ў цэлым, дазволіць павысіць эфектыўнасць нарматворчай дзейнасці і аператыўнасць прыняцця і ўступлення ў сілу актаў заканадаўства. Таксама скароцяцца выдаткі дзяржорганаў на дакументаабарот, тэрміны афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў», – рэзюмаваў Віктар Шаршун.

Фота – НЦПІ


3 июня 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх