• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новыя формы навучання ў НЦПІ – дыстанцыйныя вэбінары

Новыя формы навучання ў НЦПІ – дыстанцыйныя вэбінары

Сёння раскажам вам аб адным з кірункаў нашай дзейнасці – гэта арганізацыя і правядзенне семінараў. У НЦПІ на пастаяннай аснове арганізуюцца і праводзяцца семінары, накіраваныя на вывучэнне і абагульненне практыкі прымянення норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе праваадносіны ў розных сферах дзейнасці, напрыклад, па пытаннях:

  • распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю;
  • распараджэнне дзяржаўным жыллёвым фондам;
  • арганізацыя і правядзенне закупак, у тым ліку ў будаўніцтве, за кошт бюджэтных і ўласных сродкаў;
  • складанне электронных рахункаў-фактур;
  • прымяненне заканадаўства аб працы;
  • учыненне выканаўчага надпісу аб спагнанні запазычанасці;
  • інтэлектуальная ўласнасць у гаспадарчым звароце;
  • учыненне адміністрацыйных працэдур;
  • іншыя сучасныя тэмы.

Заўсёды такія семінары праводзіліся непасрэдна ў Цэнтры, дзе збіраліся ўсе ўдзельнікі і лектары. Аднак з улікам змяненняў, якія дыктуюць сучасныя трэнды, на змену вочным семінарам прыходзяць новыя формы навучання – дыстанцыйныя вэбінары. Пры гэтым праграмы навучання засталіся ранейшыя, бо яны па-ранейшаму адпавядаюць актуальным патрабаванням арганізацый.

Мы даўно задумваліся аб дыстанцыйнай форме навучання, бо ў ёй ёсць шэраг пераваг, і нам нескладана было перайсці ў анлайн: мы ўяўляем, што гэта такое і як з гэтым працаваць. Проста давялося трансфармавацца ўнутры каманды і зразумець, што зараз няма тых, хто хоча праходзіць курсы вочна, і не трэба людзям прапаноўваць гэты фармат.

Для абмеркавання новага фармату навучання мы сустрэліся і пагаварылі з начальнікам упраўлення прававой работы НЦПІ, што курыруе гэты кірунак, Дземчанка Аксанай Аляксандраўнай.

Аксана Аляксандраўна, з мая Вы перайшлі на новы фармат семінараў у анлайн, раскажыце, чаго чакаць удзельнікам?

- НЦПІ пачаў арганізацыю і правядзенне вэбінараў. Такія семінары даўно прыйшліся даспадобы, яны праводзяцца больш за пяць гадоў на базе нашага Цэнтра, толькі цяпер пры дапамозе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ўведзена пляцоўка Zoom, пры дапамозе якой і будуць праводзіцца адпаведныя мерапрыемствы.

Якія перавагі атрымліваюць пры гэтым удзельнікі?

- Удзельнікі вэбінараў, як гаспадарчыя суб’екты, так і індывідуальныя прадпрымальнікі, атрымліваюць шэраг пераваг пры ўдзеле ў вэбінарах. Для фізічных асоб гэта магчымасць, не выходзячы з офіса або дома, атрымаць неабходны аб’ём інфармацыі ў кароткі тэрмін. Юрыдычным асобам накіраванне сваіх работнікаў для ўдзелу ў вэбінарах дае эканомію рэсурсаў, у тым ліку матэрыяльную, гэта не патрабуе выдаткаў на камандзіраванне супрацоўнікаў да месца правядзення семінару і аплату праезду.

Болей за тое, найбольшай перавагай для ўдзельнікаў з’яўляецца перадача па заканчэнні адпаведнага мерапрыемства запісу вэбінара. Відэа дазволіць удзельнікам пасля, у спакойнай абстаноўцы, яшчэ раз вывучыць пытанні, якія абмяркоўваліся падчас правядзення мерапрыемства, перагледзець яго некалькі разоў, спыніўшыся на патрэбным моманце.

Чым павінен быць аснаджаны ўдзельнік вэбінару, каб далучыцца да навучання?

- Падключыцца да вэбінару дастаткова проста: удзельнікам трэба мець любое абсталяванне: камп’ютар, смартфон або планшэт – і доступ да глабальнай камп’ютарную сеткі Інтэрнэт. Пасля рэгістрацыі для ўдзелу ў вэбінары пры дапамозе рэсурсу НЦПІ seminar.pravo.by ўдзельнік атрымлівае спасылку і пераходзіць да вэбінару.

Як будзе ладзіцца сувязь з лектарам падчас правядзення вэбінару?

- Падчас удзелу ў вэбінары захоўваецца магчымасць зносінаў з лектарам, але на дыстанцыі, пры дапамозе каментарыяў. Лектар структуруе атрыманыя пытанні, агучыць кожнае з іх, дасць тлумачэнні. Гэта значыць, уцягнутасць кожнага ўдзельніка і яго пагружэнне ў тэму стане болей даступным. Не заўсёды ж удаецца паспець задаць пытанні, калі ў семінары ўзнікае дыскусія болей актыўных удзельнікаў.

Якіх вэбінараў чакаць у бліжэйшы час?

- На 27 мая запланаваны вэбінар «Арганізацыя і правядзенне дзяржаўных закупак». У якасці лектара – Багатка Антон Віктаравіч, юрыст, эканаміст, бізнестрэнер, распрацоўшчык бізнеспрацэсаў арганізацыі і правядзення працэдур закупак (дзяржаўных, за кошт уласных сродкаў, пры будаўніцтве). Мы будзем рады бачыць Вас на нашым вэбінары! Зарэгістравацца на вэбінар можна тут.

Арганізацыя і правядзенне дзяржаўных закупак

Дадатковую інфармацыю па пытаннях правядзення і ўдзелу ў вэбінары можна атрымаць па кантактных тэлефонах: (017) 279-99-64, (044) 575-79-70, (029) 840-55-35.

22 мая 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх