• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Мы разам! НЦПІ і яго філіялы прынялі ўдзел у святкаванні Дня народнага адзінства

17 верасня ўпершыню ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. НЦПІ і рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (РЦПІ) былі задзейнічаны ў мерапрыемствах, прымеркаваных да свята.

У гэты дзень кіраўніцтва, работнікі Цэнтра і РЦПІ г. Мінска прынялі ўдзел у мітынгу і вахце памяці ля мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Максіму Танку.

НЦПИ День народного единства

Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) – беларускі паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Ён браў актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці Беларусі, унёс важкі ўклад у фарміраванне беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа.

Інтэлектуальны турнір у Брэсцкім рэгіёне

РЦПІ Брэсцкай вобласці выступіў суарганізатарам абласнога этапу інтэлектуальнай гульні «QUIZ – народнае адзінства», арганізаванай Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі (БРСМ) і прымеркаванай да Дня народнага адзінства.

Брест РЦПИ

15 верасня пераможцы раённых этапаў квіза сустрэліся ў анлайн-фармаце для вызначэння лепшых у галіне гісторыі станаўлення нашай дзяржавы. У тройку лідэраў увайшлі каманда «Шчыт» Ленінскага раёна г. Брэста, каманда «Тридцаточка» Маскоўскага раёна г. Брэста і каманда «Каўчэг ведаў» Ганцавіцкага раёна.

РЦПИ Брест

Камандам-пераможцам перададзены падарункі і сувеніры ад НЦПІ.

Новая зала для чытачоў Віцебскай бібліятэкі

15 верасня дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага аддзела абанемента Віцебскай абласной бібліятэкі. У мерапрыемстве прыняў удзел таксама старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Витебск РЦПИ

Варта адзначыць, што на базе названай бібліятэкі на правах самастойнага структурнага падраздзялення з 17 студзеня 2002 г. функцыянуе публічны цэнтр прававой інфармацыі.

Прававая віктарына ў Гомелі

Напярэдадні свята дырэктар РЦПІ Гомельскай вобласці Яўгенія Майсейкіна ў складзе Гомельскай абласной групы па прававой адукацыі прыняла ўдзел у сустрэчы з працоўным калектывам Рэчыцкага метызнага завода і распавяла аб створаных НЦПІ ў нашай краіне магчымасцях атрымання афіцыйнай прававой інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт, публічных цэнтрах прававой інфармацыі, створаных на базе дзяржаўных публічных бібліятэк у Рэчыцкім раёне, а таксама аб магчымасці абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў і дзеючых прававых актаў на Прававым форуме Беларусі.

Гомель РЦПИ

У святочны дзень, 17 верасня, РЦПІ Гомельскай вобласці ў рамках абласнога мерапрыемства, арганізаванага пры ўдзеле Гомельскага абласнога камітэта БРСМ на галоўнай плошчы горада – адкрытай пляцоўцы каля флагштока, правялі прававую віктарыну з уручэннем брэндзіраванай прадукцыі НЦПІ самым эрудзіраваным удзельнікам.

Гомель РЦПИ

Новая алея ў Гродна

15 верасня РЦПІ Гродзенскай вобласці прыняў удзел у цырымоніі закладкі алеі, прымеркаванай да святкавання Дня народнага адзінства, якая прайшла ў Каложскім парку – упадабаным месцы гараджан.

Гродно РЦПИ

У пасадцы алеі ўдзельнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва горада і грамадскіх арганізацый, а таксама ганаровыя грамадзяне. Алею ўпрыгожылі 39 дрэў – сімвалічны лік у знак даты ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе.

Дзень інфармавання ў Мінскай вобласці

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Трухан правёў сустрэчу з калектывам Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Стаўбцоўскага раёна.

РЦПИ Минская область

Правёўшы гістарычны экскурс, дырэктар РЦПІ адзначыў вялікае значэнне ўз'яднання беларускага народа. У межах сустрэчы Руслан Іванавіч распавёў прысутным аб створаных ў нашай краіне магчымасцях для атрымання грамадзянамі прававой інфармацыі, таксама аб дзейнасці НЦПІ, ролі і значнасці дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах.

Святочныя мерапрыемствы ў Магілёве

17 верасня РЦПІ Магілёўскай вобласці прыняў удзел у мерапрыемствах «Беларусь – адзіная: адзінства, развіццё, незалежнасць».

Так, сумесна з Магілёўскай абласной арганізацыяй БРСМ калектыў рэгіянальнага цэнтра ўвайшоў у склад удзельнікаў урачыстага адкрыцця памятнага знака, прысвечанага Дню народнага адзінства, на абноўленай плошчы каля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра, якая па рашэнні гарадскога Савета дэпутатаў перайменавана ў плошчу Адзінства.

Могилев РЦПИ

У гэты дзень на новай плошчы арганізавана прававая пляцоўка НЦПІ, а таксама прайшоў адкрыты чэмпіянат «Ведаю Беларусь» па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі. Арганізатарам выступіла Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ. Пераможцам спаборніцтваў уручылі прызы ад НЦПІ – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і навучальную гульню «#язнаюЗАКОНЫ».

РЦПИ_Могилев

У дзень свята работнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці наведалі дзень адчыненых дзвярэй «Мы такія розныя, але мы – разам» у Музеі гісторыі Магілёва.

17 сентября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх