• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

МІТСО сумесна з НЦПІ падведзены вынікі конкурсаў навуковых работ па праблемах бежанцаў

З 24 лютага па 20 мая 2020 г. кафедрай міжнароднага права Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа, Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі праводзіўся цыкл навуковых мерапрыемстваў па міжнародна-прававой тэматыцы. У гэтым годзе тэматыка датычылася праблем бежанцаў.

У рамках навуковых мерапрыемстваў былі праведзены два конкурсы навуковых работ: конкурс эсэ для студэнтаў «Міжнародна-прававая абарона дзяцей-бежанцаў» і конкурс эсэ для навучэнцаў 11-х класаў «1000 слоў у абарону правоў дзяцей-бежанцаў».

Па выніках конкурсаў было атрымана 24 эсэ з устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежжа і 110 – са школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў.

Гран-пры конкурсу «1000 слоў у абарону правоў дзяцей-бежанцаў», што прадастаўляе права бясплатнага навучання ў універсітэце па спецыяльнасці «Міжнароднае права» ў 2020/2021 навучальным годзе, была ўдастоена вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы Магілёўскай вобласці» Дар'я Міцькова. Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняла Ксенія Грышчанка (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма»), другое месца – Аляксей Бандарэнка (ДУА «Сярэдняя школа № 29 г. Віцебска імя В.В. Піменава»), трэцяе месца – Кацярына Марчанка (Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж).

Пераможцамі конкурсу эсэ «Міжнародна-прававая абарона дзяцей-бежанцаў» сярод студэнтаў сталі: першае месца – Багдан Шнып (Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО»), другое месца – Мілена Гнядкова (Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе РФ, Масква), трэцяе месца – Марыя Пачтар (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).

Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!

21 мая 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх