• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ заняла другое месца на спартыўна-турысцкім злёце «Ад II Еўрапейскіх гульняў да ХХ Міністэрскіх»

Каманда НЦПІ заняла другое месца на спартыўна-турысцкім злёце «Ад II Еўрапейскіх гульняў да ХХ Міністэрскіх»

З 26 па 28 ліпеня 2019 года ўжо па традыцыі ў Стаўбцоўскім раёне на беразе ракі Нёман, побач з турысцка-аздараўленчым комплексам «Высокі Бераг», у межах XХ рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання адбыўся спартыўна-турысцкі злёт «Ад II Еўрапейскіх гульняў да ХХ Міністэрскіх».

Спартыўна-турысцкі злёт – гэта выдатная магчымасць для каманд праявіць свае спартыўныя і творчыя здольнасці, з’яднаць камандны дух і плячо ў плячо прайсці праз усе падрыхтаваныя выпрабаванні.

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е і складанасці выступлення на мокрай і слізкай трасе каманда НЦПІ ў складзе Серадзюка Сяргея, Марозава Дзмітрыя і Захаравай Кацярыны паспяхова выступіла ў спаборніцтвах па тэхніцы веласіпеднага турызму і заняла трэцяе месца.

У творчых конкурсах каманда «Цэнтр» традыцыйна была на вышыні, прадставіўшы на суд журы і гледачоў аўтарскую песню, напісаную супрацоўніцай НЦПІ Баркоўскай Вольгай. Па-майстэрску былі выкананы творчыя нумары. Праявіўшы артыстызм і арыгінальнасць, сваімі палымянымі песнямі і танцамі каманда здзівіла не толькі журы, але і гледачоў, якія актыўна падтрымлівалі яе выступленні.

У выніку заслужана былі атрыманы вышэйшыя балы ад суддзяў і занята першае месца ў конкурснай праграме.

У спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму Кавалёў Ілля, Пенязь Марыя і Сівянкоў Васіль, праявіўшы майстэрства і паказаўшы ўмелую камандную працу, фінішавалі з вялікім адрывам ад астатніх супернікаў і занялі першае месца.

У спартыўным арыентаванні (Кавалёў Ілля, Малікаў Максім, Азаркевіч Наталля, Пенязь Марыя) каманда спынілася за крок ад п’едэстала, заняўшы чацвёртае месца. У спаборніцтвах па пешаходным турызме актыўна ўдзельнічалі Кавалёў Ілля, Пенязь Валянцін, Захарава Кацярына і Пенязь Марыя.

У выніку каманда НЦПІ па суме набраных балаў, толькі нязначна саступіўшы камандзе Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, заняла высокае другое месца. Ганаровае трэцяе месца дасталася камандзе Дзяржкаммаёмасці.

Віншуем каманду «Цэнтр» з удалым выступленнем на спартыўна-турысцкім злёце і жадаем далейшых перамог!

Турслет_

Турслет_танец

Болеем за наших

Турслет_10

Турслет-НЦПИ

Вело

Турслет_2019

Рады Победе

Турслет

Турслет_3

Турслет_4

Турслет_5

Турслет_6

Турслет_7

Турслет_8

Турслет_9

Турслет_торт

Турслет1

Турслет2

Турслет-лето 2019

Турслет-2 место

Кубок_Грамота

29 июля 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх