• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Калектыў НЦПІ аказаў пасільную дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў падшэфных прытулках

Калектыў НЦПІ аказаў пасільную дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў падшэфных прытулках

Больш за 10 гадоў калектыў НЦПІ з вялікім задавальненнем наведвае выхаванцаў дзяржаўных устаноў адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Клецкага раёна» і «Нясвіжскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Часта сацыяльныя прытулкі з’яўляюцца родным домам для дзяцей, у сем’ях якіх склаліся цяжкія жыццёвыя сітуацыі. Менавіта там яны атрымліваюць неабходную ўвагу.

Праяўляючы клопат аб дзецях, супрацоўнікі Цэнтра аказалі пасільную дапамогу названым прытулкам у набыцці санітарна-гігіенічных сродкаў і сродкаў дэзінфекцыі.

НЦПІ жадае кожнаму дзіцяці моцнага здароўя, шчаслівага дзяцінства, радасці і сонечных дзён!

Цёплае прывітанне Цэнтру перадалі таксама і яго падапечныя.

12 мая 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх