• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзень ведаў разам з НЦПІ і яго філіяламі адзначылі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі

Дзень ведаў разам з НЦПІ і яго філіяламі адзначылі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі

Штогод на пачатку навучальнага года работнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (НЦПІ) і яго рэгіянальных філіялаў (РЦПІ) бяруць удзел у розных акцыях і тэматычных мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтага свята. Бягучы год не стаў выключэннем.

Падарункі выхаванцам падшэфных арганізацый

Напярэдадні 1 Верасня калектыў НЦПІ павіншаваў дзяцей і педагогаў падшэфных сацыяльных прытулкаў (ДУА Клецкага і Нясвіжскага раённых сацыяльна-педагагічных цэнтраў) са святам.

Выхаванцам-школьнікам уручаны тэматычныя падарункі: канцылярскія прыналежнасці, адзенне, абутак, спортінвентар.

Не засталіся без увагі і маляты-дашкаляты, іх парадавалі наборамі для творчасці, цацкамі, а таксама пастараліся стварыць атмасферу клопату, цеплыні і ўтульнасці.

Заместитель директора Центра Вячеслав Бекета поздравил детей с началом учебного года

Намеснік дырэктара Цэнтра Вячаслаў Бякета павіншаваў дзяцей з пачаткам навучальнага года, пажадаў ім моцнага здароўя, поспехаў і дасягненняў у навучанні, а ў Год народнага адзінства – стаць годнымі грамадзянамі і патрыётамі нашай краіны.

У Дзень ведаў работнікі НЦПІ і РЦПІ прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Першы ўрок навучальнага года з Дзіцячым прававым сайтам

Прэзентацыю Дзіцячага прававога сайта старшакласнікам прававога 10 класа сярэдняй школы № 116 г. Мінска на першым уроку «Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны» арганізавала вядучы спецыяліст упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ, рэдактар Дзіцячага прававога сайта Марына Галаенка.

Первый урок в учебном году с Детским правовым сайтом

Вучні даведаліся аб тым, як набыць прававую граматнасць, дзе знайсці прававую інфармацыю і куды звярнуцца па юрыдычную дапамогу.

Увага – дзеці!

РЦПІ Брэсцкай вобласці прыняў удзел у сумеснай з Упраўленнем ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама акцыі «Увага – дзеці!».

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праверылі выкананне правілаў дарожнага руху па пропуску пешаходаў каля ўстаноў адукацыі, а спецыялісты РЦПІ парадавалі дзяцей падарункамі ад mir.pravo.by.

РЦПИ Брестской области принял участие в совместной акции с Управлением ГАИ УВД Брестского облисполкома «Внимание – дети!»

Акрамя таго, работнікі філіяла павіншавалі навучэнцаў 5-х класаў правазнаўчай накіраванасці ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Брэста» з Днём ведаў і расказалі аб карысным памочніку ў будучым навучанні – Дзіцячым прававым сайце.

ГУО «Средняя школа № 28 г. Бреста»

Першы раз у першы клас

На ўрачыстай лінейцы ДУА «Воранаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна» дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава павіншавала дзяцей і педагагічны калектыў школы з пачаткам навучальнага года і ўручыла першакласнікам памятныя сувеніры і паветраныя шары ад НЦПІ.

На торжественной линейке ГУО «Вороновская средняя школа Витебского района»

Адкрыты ўрок для будучых юрыстаў

Ва ўрачыстай абстаноўцы спецыялісты РЦПІ Гомельскай вобласці павіншавалі з Днём ведаў вучняў профільнага юрыдычнага 10 «Ю» класа ДУА «Гімназія № 56 г. Гомеля імя А.А.Вішнеўскага» і ўручылі падарункі ад НЦПІ.

ГУО «Гимназия № 56 г. Гомеля имени А.А.Вишневского»

Большасць навучэнцаў класа ўжо вызначылася з выбарам будучай прафесіі. Яны плануюць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі юрыдычнага профілю, таму на адкрытым уроку вучням было асабліва цікава даведацца аб дзейнасці Цэнтра, яго філіяла ў Гомельскай вобласці, а таксама аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах.

Асаблівае свята

Калектыў рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці павіншаваў выхаванцаў ДУА «Шчучынскі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі», парадаваўшы дзяцей неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі і салодкімі пачастункамі, пажадаўшы поспехаў і моцнага здароўя.

ГУО «Щучинского центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации»

«Пачатак новага навучальнага года – гэта заўсёды пачатак важнага жыццёвага этапу. 1 Верасня – знамянальны дзень не толькі для вучняў, але і для іх настаўнікаў, а таксама бацькоў», – адзначыла дырэктар РЦПІ Гродзенскай вобласці Алена Капіца ў прывітальным слове.

Дзень ведаў у прававым класе сталіцы

1 Верасня адбылася сустрэча спецыялістаў РЦПІ г. Мінска з навучэнцамі 5 прававога класа сталічнай сярэдняй школы № 68. Работнікі Мінскага філіяла расказалі дзецям аб карысным інтэрнэт-рэсурсе для дзяцей і падлеткаў – Дзіцячым прававым сайце. Разам з пажаданнямі моцнага здароўя, поспехаў у навучанні і будучым дарослым жыцці вучні атрымалі памятныя падарункі ад НЦПІ да Дня ведаў.

5 правовой класс столичной средней школы № 68

Віншаванні гімназістам

Прадстаўнікі калектыву РЦПІ Мінскай вобласці наведалі ўрачыстую лінейку ДУА «Гімназія № 1 г. Дзяржынска».

Дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан не толькі павіншаваў педагогаў, вучняў і іх бацькоў з Днём ведаў, але і ўручыў актыўным дзецям з Рэсурснага цэнтра, што функцыянуе на базе гімназіі, кнігі «Конституция Республики Беларусь» і «Правила дорожного движения».

ГУО «Гимназия № 1 г. Дзержинска»

Напрыканцы мерапрыемства Руслан Іванавіч разам з намеснікам старшыні Дзяржынскага райвыканкама Наталляй Яжовай і дырэктарам гімназіі Валерыем Скуратовічам уручылі першакласнікам кнігу «Беларусь – наша Радзіма» – падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

«Беларусь – наша Радзiма» – подарок от Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко

Дзеці за шчаслівую будучыню

1 Верасня работнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці ўзялі ўдзел у гарадскім свяце «Дзеці за шчаслівую будучыню», арганізаваным у межах правядзення Дня ведаў у Магілёўскім парку Падміколле.

У рамках гарадскіх праектаў «Шчаслівая сям’я – шчаслівыя дзеці», «Армии воин – славы достоин» у гэты святочны дзень працавалі інтэрактыўныя і тэматычныя пляцоўкі, у тым ліку і прававая пляцоўка НЦПІ.

Городской праздник «Дети за счастливое будущее», который был организован в рамках празднования Дня знаний в Могилевском парке «Подниколье»

Дзецям была прадэманстравана работа Дзіцячага прававога сайта, арганізаваны гульні і конкурсы прававой тэматыкі. Ніхто не застаўся без падарунка ў святочны дзень: усім уручылі паветраныя шары і прызы ад НЦПІ.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі пазітыўныя эмоцыі, а таксама зарад дабра і энергіі на новы навучальны год.

2 сентября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх